Янка Запруднік на «Бацькаўшчыне»

Адзін з найвыбітнейшых дзеячаў беларускай эміграцыі доктар Янка Запруднік, які днямі пры поўным аншлагу прэзентаваў у Мінску кнігу «Кантакты», складзеную Наталляй Гардзіенка і Лявонам Юрэвічам на падставе ягоных архіваў, знайшоў час, каб разам з жонкай Надзяй наведаць сядзібу Згуртавання «Бацькаўшчына» і Саюза беларускіх пісьменнікаў ды ў нефармальных абставінах падзяліцца сваімі ўражаннямі ад візіту на Радзіму, а таксама пагутарыць пра праблемы ды парадоксы беларускага незалежнага кнігавыдання.

Янка Запруднік, галоўны герой згаданай кнігі, прэзентацыя якой сабрала ў Мінску некалькі соцень чалавек, пажадаў «Бацькаўшчыне» і надалей «лучыць беларусаў свету жывымі кантактамі».

Андрэй Федарэнка, Барыс Пятровіч, Алена Макоўская, Надзя Запруднік, Янка Запруднік.

«Без бацькаўшчыны няма будучыні! Дзякуй вам за выдатную працу, якую вы робіце тут, каб мы не губляліся ў дыяспары», – сказаў патрыярх беларускай эміграцыі на развітанне, і з жартам дадаў: «І заўсёды каб былі ў беларускім цэнтры душой, а па магчымасці – і целам».


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение