Наш вядомы і любімы музыка, пачынальнік беларускага року - Лявон Вольскі збірае грошы на другую частку альбома “Грамадазнаўства”.
Заклікаем падтрымаць выхад альбому ахвяраваўшы любую суму ад 5 да 1500 еўра. Вы можаце зрабіць гэта праз афіцыйны сайт Лявона Вольскага http://www.lavonvolski.com/.
На сённяшні дзень сабрана 86% ад неабходнай сумы, засталося зусім няшмат, але без нашай супольнай падтрымкі альбом не зможа ўбачыць свет.
Лявон Вольскі верыць у талаку, вось што ён напісаў на сваім сайце:
“Дарагія сяброўкі, шаноўныя сябры! Вельмі рэдка я звяртаўся да вас па дапамогу, але цяпер акурат такі момант, калі гэта неабходна…. Хто колькі можа, мы будзем удзячныя ўсім за любую дапамогу! Бо талака — вялікая сіла, з ейнай дапамогай можна і вёску збудаваць, і альбомам народ парадаваць. І гэта будзе наш з вамі агульны альбом, там будзе часцінка кожнага, хто дапамог у ягоным стварэнні. Загадзя дзякую і спадзяюся на разуменне і дапамогу!”
Мы верым, што разам здольныя зрабіць так, каб новы альбом намі ўсімі любімага мызыкі пабачыў свет ужо неўзабаве! Альбом “Грамадазнаўства” атрымаў ўзнагароду “Альбом году” на музычнай прэміі Rock Profi (па галасах беларускіх музыкаў) і быў намінаваны на “Лепшы рок-альбом” і “Лепшы беларускамоўны альбом” паводле прэміі Experty.by. ПАДТРЫМАЦЬ НОВЫ АЛЬБОМ ЛЯВОНА ВОЛЬСКАГА
Прэс-служба МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”