20 траўня ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Пятра Машэрава прайшла імпрэза-прэзентацыя. Шырокай публіцы быў прадстаўлены новы нумар літаратурнага альманаха «Ратуша» ў межах кампаніі «Пяцісотгоднасць».
Настасся Лазебная, Алесь Пашкевіч, Усевалад Сцебурака
Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Настасся Лазебная, што вяла ўрачыстую імпрэзу ў вялікае чытальнае залі ўніверсітэта, распавяла пра новы нумар калектыўнага зборніка віцебскіх творцаў і пра сваю працу над ім.
Слова ўзялі наступныя аўтары: выкладчык універсітэта і паэт Уладзімір Папковіч, паэты Аляксандр Пішчык, Марыя Санько, Марына Манака, Ірына Фёдарава, Фелікс Бейнер.
Выступае Уладзімір Папковіч
Першы намеснік Старшыні ГА “СБП” Алесь Пашкевіч прадставіў новы 81-ы нумар часопіса “Дзеяслоў” і газету “Літаратурная Беларусь”, заахвоціўшы сталых і маладых аўтараў да супрацы з выданнямі.
Алесь Пашкевіч і Усевалад Сцебурака
Уверсе: выступае Аляксандр Пішчык; Марына Манака, унізе: Настасся Лазебная, Фелікс Бейнер
У другой частцы сустрэчы аўдыторыі былі прапанаваныя лекцыя-прэзентацыя і віктарына, прысвечаныя 500-гадоваму юбілею беларускага друку, кампанію па святкаванні якога сёлета распачалі “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Гледачы з дамогай Усевалада Сцебуракі, што выконваў ролю спікера ў гэтай частцы сустрэчы, пазнаёміліся з адметнымі фактамі з гісторыі нашай кніжнасці і паспрабавалі свае сілы ў развязванні загадак ды цікавостак. Актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы.
Ірына Саматой, Усевалад Сцебурака, Алесь Пашкевіч
Таксама па ласкавым запрашэнні выкладчыцы і загадчыцы музея Ірыны Саматой Алесь Пашкевіч і Усевалад Сцебурака наведалі Народны літаратурны музей універсітэта, дзе азнаёміліся з экспазіцыяй ды дамовіліся пра далейшую супрацу з адукацыйнай установай.
Чытай яшчэ: