Беларускі дэсант на Падляшшы высадзіцца 22 красавіка

З 22 па 24 красавіка Беласточчыну наведае шмат беларусаў з Радзімы. Прадстаўнікі беларускіх выдавецтваў  “Кнігазбор”, “ARCHE”, “Янушкевіч” і “Галіяфы” возьмуць удзел у Пятым міжнародным кніжным кірмашы ў Беластоку.  Паэты Віталь Рыжкоў  і Юры Несцярэнка праедуцца па беларускіх школах і перададуць у бібліятэкі гэтых школ самыя каштоўныя падарункі ад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” – кнігі.

Дырэктар выдавецтва "Кнігазбор" Генадзь Вінярскі на Форуме выдаўцоў у Львове, 2015 г. Фота: budzma.by

Навінкі беларускага кніжнага друку вы зможаце знайсці на адмысловым стэндзе беларускіх выдавецтваў на Пятым міжнародным кніжным кірмашы ў Беластоку!  А з беларускімі літаратарамі вы можаце сустрэцца адпаведна праграмы:

21 красавіка 2016

10:30 – Комплекc  школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску Падляскім

12:30 –   II Агульнаадукацыйны Ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім

22 красавіка 2016

Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах

9:00 – вучні комплекса школ ў Чыжах

10:30 – вучні комплекса школ ў Орлі

12:00 – вучні комплекса школ ў Нарве

Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы

14:00 – сустрэча з вучнямі Агульнаадукацыйнага Ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы.

Арганізатарам і партнёрам МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" па правядзенні літаратурных сустрэчаў у беларускіх школах Падляшша з'яўляецца Беларуская інтэрнет-бібліятэка Kamunikat.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”