Тысячы людзей прыйшлі развітацца з Нілам Гілевічам (фота)

1 красавіка ў Петрапаўлаўскім саборы Мінска адбылося развітанне з народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам. Пахавалі пісьменніка на Кальварыйскіх могілках побач з жонкай.

Сярод тых, хто прыйшоў развітацца з паэтам: старшыня Саюза беларускіх піьменнікаў Барыс Пятровіч, намеснік старшыні СБП Алесь Пашкевіч, памочнік старшыні Усевалад Сцебурака, Станіслаў Шушкевіч, Пётр Краўчанка, Зміцер Дашкевіч, Алег Трусаў, Віктар Казько і інш.

Аддаць даніну памяці апошняму Народнаму паэту Беларусі прыйшлі таксама кіраўнік МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" Алена Макоўская і старшыня Рады Ніна Шыдлоўская.

Прыйшлі і прадстаўнікі дзяржаўных уладаў: міністр культуры Барыс Святлоў і міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

Фота Уладзіміра Грыбаедава, budzma.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение