Член праўлення беларускага культурна-асветницкага таварыства “Уздым” (Даўгаўпілс, Латвія) Таццяна Бучэль атрымала ўдзячную грамату Даўгаўпілскай краёвай думы за працу на карысць самакіравання Даўгаўпілскага краю і яго жыхароў. Такія граматы атрымалі 23 жыхары Даўгаўпілскага краю, сярод іх і Таццяна Бучэль, якая працуе бібліятэкарам Калкунскай воласці. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 16 лістапада ў Цэнтры культуры Даўгаўпілскага краю.
Сардэчна віншуем шаноўную спадарыню Таццяну з атрыманнем граматы. Вельмі рады, што Ваша шматгадовая карпатлівая праца была адзначана на такім высокім узроўні.
Жадаем Вам выдатнага здароўя, душэўнай цеплыні і падтрымкі блізкіх і сяброў, нязгаснай жыццёвай энэргіі, творчага натхення, далейшых поспехаў у працы!