Віншуем з Калядамі і Новым годам!

Шаноўныя сябры!

Віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

З многімі з вас мы разам ужо 25 год; менавіта столькі сёлета споўнілася “Бацькаўшчыне”! Спадзяемся, што 2016 год замацуе нашыя супольныя поспехі і сталае партнёрства! Хай рэалізоўваюцца вашыя планы, здзяйсняюцца мары, пашыраецца сяброўства, віруе актыўнасць ў вашых суполках ды асяродках! Жадаем сустрэць святы са светлымі думкамі і з добрым настроем!  

Няхай надыходзячы год прынясе шмат цікавых падзей, добрых навінаў і пазітыўных эмоцый! Добрага  вам  здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, дабрабыту, нязгаснай энергіі і натхнення на новыя дасягненні ў нашай агульнай працы на карысць незалежнай Бацькаўшчыны-Беларусі.

Шчаслівых Калядаў і Новага года!

Будзьма разам!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение