Спяшайцеся! Дэдлайн падачы заявак на стыпендыю імя Аркадзя Смоліча ўжо 17 снежня

У Міжнародны дзень студэнтаў у Беларусі быў абвешчаны набор на першую незалежную грамадскую стыпендыю для студэнтаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі. Стыпендыя названая ў гонар выбітнага беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, асветніка і навукоўца Аркадзя Смоліча.

Звярніце ўвагу! Дэдлайн падачы заявак на стыпендыю ўжо 17 снежня! Каб падаць заяўку, трэба запоўніўніць форму ў інтэрнэце.

Стыпендыю імя Аркадзя Смоліча можа атрымаць любы студэнт беларускіх вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў за выбітную грамадскую, культурную і сацыяльную дзейнасць у галіне развіцця грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь. Падрабязней пра стыпендыю чытайце ТУТ.

Стыпендыя заснаваная шэрагам некамерцыйных і камерцыйных арганізацыяў, а таксама высілкамі асобных грамадзянаў. Сярод арганізацыяў у стыпендыяльны фонд ахвяравалі: Міжнароднае грамадскае аб’яднанне ЗБС “Бацькаўшчына”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” (Беларусь), Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятываў (Беларусь), культурніцкая пляцоўка “Арт Сядзіба” (Беларусь), Братэрства Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання (Беларусь), праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Рух “За Свабоду”, моладзевая асацыяцыя “StudAlliance” (Літва), Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту (Літва).

Свой асабісты ўнёсак у стыпендыю зрабілі: Кірыл Атаманчык, Максім Марыніч, Ігар Назаранка, Яўген Міхасюк.

Таксама, сярод фундатараў стыпендыі ёсць кампаніі “Vilnius Relax” (Літва) і “UFOX Media” (Беларусь).


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение