Павел Севярынец: “Гэта людзі, на якіх трымаецца Беларусь”

Да свайго 25-гадовага юбілею Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” звярнулася да некаторых сябраў Рады з чатырма невялікімі пытаннямі. Вашай увазе - адказы Паўла Севярынца, беларускага палітыка, публіцыста, аднаго з заснавальнікаў «Маладога Фронту».

Які найбольш уражвальны момант вы можаце згадаць з тых часоў, калі паўставала “Бацькаўшчына”?

Першы З'езд беларусаў свету ў Мінску - напэўна, найбольш уражвальная падзея. Сам яшчэ не прысутнічаў, быў школьнікам, але ўяўляю, наколькі моцна ўзняла гэта краіну.

Знаёмства з якімі людзьмі ў кантэксце тых падзеяў стала для вас знакавым і чаму?

Знакавыя знаёмствы - з Зянонам Пазьняком, Васілём Быкавым, Рыгорам Барадуліным, Анатолем Грыцкевічам, айцом Аляксандрам Надсанам, пастарам Эрнстам Сабілам, Генадзем Бураўкіным, Уладзімірам Арловым, спадарыняй Івонкай Сурвіллай, Радзімам Гарэцкім, Сяргеем Навумчыкам, Вячаславам Сіўчыкам, Яўгенам Вапам, Анатолем Міхнаўцом. На мой погляд, гэта людзі, на якіх трымаецца Беларусь.

Пералічыце тры найбольш важныя, на ваш погляд, дасягненні "Бацькаўшчыны".

Першае - сталая каардынацыя дыяспары: Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская з камандай - сапраўднае сэрца "Бацькаўшчыны". Другое – з’езды, якія адбываюцца ў няпростых умовах. І трэцяе - кампанія "Будзьма беларусамі!", самы паспяховы культурніцкі праект апошніх гадоў.

Якія тры рэчы, на вашую думку, варта зрабіць “Бацькаўшчыне” ў сучаных умовах для ўмацавання нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў?

Тры справы: беларусізацыя хрысціянскага жыцця, беларуская сацыяльная сетка, беларускі ўніверсітэт.

Запрашаем сябраў Згуртавання далучацца да бліц-апытання! Свае адказы вы можаце дасылаць на адрас zbsb.minsk@gmail.com.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение