Абудзім дабрыню разам! Напярэдадні Калядаў і Новага года грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запускае добры флэшмоб #Будзільнік!
Кожнаму з нас хочацца верыць, што 2016 год будзе лепшы за 2015. Кожны з нас марыць пра шчасце і дабрыню. Давайце разам скончым гэты няпросты год без сварак і спрэчак. “Будзьма!” абвяшчае снежань добрым месяцам і прапануе разам адзначаць кожны дзень набліжэння Калядаў невялічкай, нескладанай, але добрай справай!
Згодныя? Тады наперад!
* Штодзень – з 1 па 24 снежня – шукайце на сайце budzma.by, а таксама ў сацыяльных сетках кампаніі (facebook ivk) новае добрае заданне.
* Выконвайце яго і пішыце/інстаграмце нам пра гэта з хэштэгам #будзільнік або #budzilnik.
* Дзяліцеся любымі добрымі навінамі, цікавымі гісторыямі, якія палепшылі ваш сённяшні настрой. Не забывайцеся пры гэтым на хэштэг #будзільнік або #budzilnik!
Добрыя заданні #Будзільніка не адбяруць шмат часу, але гарантавана палепшаць нашае супольнае жыццё! :)
Тыя з вас, хто будзе штодзень паслядоўна выконваць заданні #Будзільніка або падзеліцца гісторыяй/навіной, градус дабрыні якой будзе зашкальваць, атрымае калядны падарунак ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Далучайцеся да флэшмобу! Распавядзіце пра яго сябрам!
Абудзім дабрыню разам!
P.S. Не забудзьцеся завесці #Будзільнік! :)