Кветкі для Караткевіча

26 лістапада, у дзень, калі Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 85 гадоў, на Усходніх могілках у Мінску, дзе пахаваны пісьменнік, адбылося ўскладанне кветак да яго помніка.

Успомніць Уладзіміра Сямёнавіча і ўшанаваць ягоную памяць прыйшлі Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч, першы намеснік Старшыні Алесь Пашкевіч, кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”Алена Макоўская, Старшыня Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская, літаратуразнавец Ціхан Чарнякевіч і паэтка Віка Трэнас.

Злева: Ніна Шыдлоўская, справа: Барыс Пятровіч

Злева направа: Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская, Барыс Пятровіч, Ціхан Чарнякевіч, Алесь Пашкевіч

Злева направа: Барыс Пятровіч, Віка Трэнас, Ніна Шыдлоўская, Алена Макоўская