Каляндар “Не маўчы па-беларуску – 2016” ад “Будзьмы!” ужо ў кнігарнях! Налятайце!

Добра вядомы і доўгачаканы каляндар “Не маўчы па-беларуску!” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” на новы 2016 год ужо ў кнігарнях!

366 (бо 2016 – высакосны :)) адметных беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік чакаюць вас пад новай вокладкай календара “Не маўчы па-беларуску!” ад “Будзьмы!”

“Падобны каляндар на 2015 год быў вельмі станоўча ацэнены чытачамі. Пра гэта сведчыў высокі попыт на яго ў кнігарнях. Натуральна,нам прыходзілі просьбы яго перавыдаць. Вельмі прыемна, што і друкаваная, і мабільная версіі календара былі адзначаныя прафесійным журы на фестывалі “Аднак” і атрымалі прызавыя месцы, –каментуе Алена Макоўская, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!”. – Думаем, што сакрэт поспеху — і ў вясёлым прывабным дызайне, і ў цікавай падборцы словаў, што надае календару і адукацыйны эфект. Наш каляндар і для дзяцей, і для дарослых! Таму мы вырашылі выдаць каляндар і на 2016 год, дапоўніўшы яго новымі цікавосткамі”.

Дызайнер Анатоль Лазар (студыя “Адліга”), аўтар ідэі календара, дадае:

“Мінулагодняе выданне календара было такім удалым і папулярным, што рызыкаваць гэтым праз пошукі новых форм мы, натуральна, не сталі і падрыхтавалі аналагічнае выданне з актуалізацыяй на новы 2016 год. Як кажуць: “Не гані Бога ў лес, калі ў хату ўлез” :) Але новыя словы, малюнкі і прымаўкі у ім таксама ёсць”.

Па словах Дар’і Мандзік, аўтаркі малюнкаў, ідэя календара і праекта агулам яшчэ надоўга застанецца актуальнай:

“Навізна праекта сатрэцца, калі кожны з нас зможа без запінкі назваць усе навакольныя рэчы па-беларуску. Я буду радая, калі новы тыраж трапіць да тых, каму не хапіла мінулага. А астатнім зычу паўторнай асалоды і ўвагі, каб знайсці для сябе нешта новае!”

01web

[ Націсні на карцінку! Будзе яшчэ :) ]

Адзначым таксама, што мабільная версія календара, якую спецыяльна для кампаніі “Будзьма беларусамі!” зрабіла і адаптавала на 2016 год Студыя Ігара Назаранкі, дасяжная для бясплатнага скачвання па спасылках:  для iOS і  для Android.

А друкаванае выданне вы ўжо можаце знайсці ў беларускіх крамах.

Не маўчым па-беларуску разам!

Адрасы кнігарняў у Мінску:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А), “Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9), “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К.Маркса, 36), “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11), “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27), “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75).

У рэгіёнах:

г. Віцебск (“Светач”, вул. Кірава, 10), г. Гародня (“Праметэй”, вул. Савецкая, 10), г. Берасце (“Іскра”, вул. Пушкінская, 4), г. Ліда (“Кніжны свет”, пр. Перамогі, 33), г. Маладзечна (“Спадчына”, вул. Прытыцкага, 7), г. Наваполацк (“Дом кнігі”, вул. Маладзёжная, 145; “Усход”, вул. Кірава, 4), г. Полацк (“Светач”, вул. Камуністычная, 21), г. Салігорск (“Крыніца”, вул. Леніна, 49), г. Пінск (“Полымя”, вул. Леніна, 4а).

Шукайце таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by і imbryk.by!