У японскім горадзе Хакадатэ ў прыватным сямейным музеі знаходзіцца бюст Іосіфа Гашкевіча, першага генконсула Расійскай імперыі ў Японіі, ураджэнца г. Астравец (Гродзенская вобласць).
Бюст быў перададзены ў дар музею ў 1989 годзе ад імя грамадскай арганізацыі “Саюз савецкіх таварыстваў дружбы”. Іосіф Гашкевіч працаваў на пасадзе генконсула ў Японіі з 1859 да 1865 года. Пад яго кіраўніцтвам ў Хакадатэ была закладзена першая праваслаўная царква ў Японіі, пабудаваны бальніца і школа для японскіх дзяцей. Ён таксама стаў стваральнікам першага япона-рускага слоўніка з каментарыямі. У заснаванай Гашкевічам бальніцы працавала яго жонка Лізавета. З ініцыятывы праваслаўнага японскага святара на яе магіле ў Хакадатэ ўсталяваны надмагільнік, які цудоўна захаваўся да нашага часу.