Пэўна, самы знакаміты наш зямляк – Адам Міцкевіч. На думку спецыялістаў, помнікаў класіку сусветнай паэзіі Адаму Міцкевічу, які нарадзіўся на хутары Завоссе, але пісаў на польскай мове, у свеце налічваецца каля сарака.
Падлічыць дакладна ніхто не можа. Паэт увекавечаны ў бронзе ў Кракаве, Познані, Варшаве, Вільнюсе, Івана-Франкоўску, Львове і нават Парыжы. Помнік у Львове паставілі ў 1905 г. Фота А.Улевіча.