Помнік Тадэвушу Касцюшку ў Варшаве

Помнік Тадэвуша Касцюшкі ў Варшаве знаходзіцца на плошчы За Жалезнай Брамай (plac Za Żelazną Bramą) перад палацам Любамірскіх у Варшаве. Помнік быў адкрыты 16 лістапада 2010 г.

У якасці фундатараў выступілі City Bank Handlowy і Упраўленне сталічнага горада Варшавы. Варшаўскі помнік з'яўляецца копіяй помніка Касцюшкі ў Вашынгтоне. Аўтары помніка-копіі -  кракаўскія скульптары Ганна і Войцех Сек.

Тадэвуш Касцюшка прадстаўлены ў форме амерыканскага генерала з планам фартыфікацыйных збудаванняў ва Уэст-Пойнце, які ён трымае ў руцэ. Фігуры з правага боку цокаля помніка сімвалізуюць бітву пад Рацлавіцамі, з левага – бітву пад Саратогай.

Фота: belhouse.org