Мемарыяльная табліца ў памяць аб выхадцах з Беларусі ў Штутгофе

9 траўня 2009 года ў музеі былога гітлераўскага канцэнтрацыйнага лагера Штутгоф  (30 км ад Гданьска, Польшча) адкрыта мемарыяльная табліца ў памяць аб 1002 выхадцах з Беларусі, якія загінулі ў гэтым канцлагеры.

Памятная дошка ўсталявана ў былым крэматорыі, пад Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь. На табліцы на беларускай і польскай мовах напісана: “Маці Беларусь сваiм забiтым дзецям - ахвярам нямецкага фашызму”. Мемарыяльная дошка зроблена ў межах праграмы па ўвекавечванні памяці абаронцаў Радзімы і ахвяр вайны пры ўдзеле Міністэрства абароны і МЗС Беларусі.

Канцэнтрацыйны лагер Штутгоф гітлераўцы стварылі 2 верасня 1939 года – на наступны дзень пасля пачатку Другой сусветнай вайны. Па падліках гісторыкаў нацысты закатавалі альбо забілі ў лагеры каля 130 тыс. чалавек, якія паходзілі з 26 краін. Вязні лагера былі вызваленыя войскамі Другога Беларускага фронту 9 траўня 1945 года.

Фотаздымкі Леаніда Шчаглова, prosto-free.livejournal.com, травень 2009 г.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение