Памнік Янку Купалу ў Гданьску

Помнік адкрыты ў чэрвені 2007 года да 125-годдзя з Дня нараджэння паэта.

На вялікім камені шыльда (фінансаваная Консульсвам  Беларусі ў Гданьску) з надпісам на беларускай і польскай мовах: “Янка Купала – Беларускі пясьняр” і “…сьняцца сны аб Беларусі”.

Помнік знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Янкі Купалы і Мсцівага ІІ у раёне Гданьск Аліва.

Мемарыяльны знак быў усталяваны дзякуючы намаганням перадусім беларускай дыяспары Гданьска на чале са спадарыняй Аленай Глагоўскай – старшынёй Беларускага культурнага таварства “Хатка” ў Гданьску.

Шыльда. Фота skyscrapercity.com, 2011 г.

Дрэва, пад якім знаходзіцца помнік. Фота skyscrapercity.com, 2011 г.