ISBN: 978-985-7089-07-9
Кніга «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (22-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана 110-м угодкам з дня нараджэння першага Прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903–1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў. У гістарычным нарысе зроблена спроба асэнсавання асноўных напрамкаў гісторыі Рады БНР першых паваенных дзесяцігоддзяў. Кніга ўяўляе сабой першую спробу рэпрэзентацыі матэрыялаў эміграцыйнай дзейнасці Рады БНР.