ISBN: 978-985-7119-10-3
Кніга «Рада БНР (1970–1982): Падзеі і дакументы» (23-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903–1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (Мінск, 2013). У кнізе пададзены пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970 — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных дзеячаў, бібліяграфія, хроніка. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя кірункі і праблемы дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва на эміграцыі.