ISBN: 978-985-7057-28-3.
Кніга архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча “Жанры” (21-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”) з’яўляецца своеасаблівым працягам яго папярэдніх даследаванняў, прысвечаных эміграцыйнай літаратуры. У новым выданні сабраныя тэксты (як друкаваныя раней у розных перыёдыках, гэтак і неапублікаваныя), якія раскрываюць асаблівасці некаторых літаратурных жанраў. Тут падаюцца травелогі, біяграфіі, пераклады, гумарыстычна-сатырычныя творы, літаратурная крытыка на эміграцыі — тыя групы твораў, якім раней надавалася мала ўвагі ў даследаваннях. Кніга прапануе чытачам як новыя звесткі і аналіз асобных аспектаў эміграцыйнай літаратуры ХХ ст., гэтак і матэрыялы да літаратурнага побыту беларусаў у ЗША і Канадзе.