ISBN: 985-6824-52-4
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” у межах серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” у 2007 годзе выпусціла чарговую, 12-ю кнігу. Крыніцазнаўчае даследаванне “Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост” прысвечана светлай памяці Зоры Кіпель. У першым раздзеле – “Хрыстовым шляхам” – аўтары беларускага замежжа – святары і навукоўцы – ва ўспамінах, нарысах-партрэтах і навукова-публіцыстычных артыкулах распавядаюць пра цярністыя шляхі Рыма-каталіцкай царквы на Беларусі, Беларускай каталіцкай (усходняга абраду) і Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай цэркваў і лёсы іх зямных апосталаў. Другі раздзел, бібліяграфічны, змяшчае артыкулы буйнейшых эміграцыйных газет “Бацькаўшчына” і “Беларус”, якія датычаць рэлігійнага жыцця ў Беларусі і на выгнанні. У апошнім, трэцім, раздзеле надрукаваны мастацкі нарыс Уладзімера Глыбіннага “На Сьвятой зямлі” пра ягонае падарожжа ў Ерусалім у 1966 годзе. Укладальнік выдання – Андрэй Любіч.