
ISBN: 985-504-048-1
Кніга Барыса Рагулі — гэта фактычна першыя і на дадзены момант адзіныя мэмуары ў сьвеце, прысьвечаныя беларускай вышэйшай адукацыі. Шырокае выкарыстаньне ў ёй успамінаў большасьці колішніх студэнтаў гэтых інстытуцыяў (21 асобы) надало кнізе полімэмуарны характар, што бясспрэчна павялічвае ейную каштоўнасьць і дазваляе зьменшыць непазьбежны ў падобных творах суб'ектывізм. Значную частку мэмуараў займаюць "старонкі жыцьця", або жыцьцяпісы, 28 былых беларускіх студэнтаў на чужыне, створаныя Л. Юрэвічам паводле архіўных матэрыялаў і лістоў. Кніга "Беларускае студэнцтва на чужыне" — дзясятая ў сэрыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны", заснаванай МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" ў 2004 г.