ISBN: 985-6730-39-2
Кніга, якая адкрывае серыю “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, гэта своеасаблівы зборнік, у які ўвайшлі выбраныя старонкі часопісу “Моладзь”, што выдаваўся ў Парыжы ў 1948-1954 гг. Кніга паказвае чым жыла беларуская моладзь у Францыі, адкрывае нязнаныя факты з жыцця чарговай хвалі пасляваеннай эміграцыі. Апрача вершаў, аповесцяў, нарысаў ды ўспамінаў чытач знойдзе тут хроніку беларускага жыцця ў Францыі, лісты ад і да рэдакцыі часопіса, а таксама дакументы і ўспаміны аднаго са стваральнікаў “Моладзі” Міхася Наўмовіча. Кніга дае магчымасць пазнаць лёсы людзей, якія апынуліся на чужыне, якія нават здалёк ад сваёй Радзімы не закінулі мову, культуру, назаўсёды засталіся беларусамі. Якія на старонках часопісу стараліся пераказаць нашчадкам веды пра гісторыю сваёй краіны. Апісваючы значныя гістарычныя падзеі, распавядаючы пра знакамітых пісьменнікаў, мастакоў, пра грамадскіх дзеячоў, якія змагаліся за вольную Беларусь, аўтары вярталі памяць і гонар народа. Кніга накіравана да шырокага кола чытачоў.