Дзейнасць у 2005 г.

Студзень

  • Выданне кнігі “Беларусы ў Аўстраліі” ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”;
  • Пошук і ўсталяванне кантактаў з новымі арганізацыямі беларускай дыяспары і з беларусамі ў тых краінах, дзе пакуль не існуюць беларускія суполкі;
  • 18 студзеня – пасяджэнне Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, на якім была разгледжаная і падтрымана канцэпцыя Шостага міжнароднага літаратурна-мастацкага конкурсу сярод вучняў “Там, ля сівых муроў...”. Таксама вырашана пытанне аб правядзенні пасяджэння Малой Рады ў лютым. Абвешчаны план дзейнасці МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” на 2005 год. Паведамлена аб ходзе падрыхтоўкі да чарговага IV з’езда беларусаў свету.
  • Абвяшчэнне Шостага міжнароднага літаратурна-мастацкага конкурсу сярод вучняў “Там, ля сівых муроў...”.
  • Выпуск і распаўсюджанне сярод сяброў арганізацыі інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Выданне брашуры Беларуска-шведскага праекту Кааліцыі Міжнароднай жаночай ініцыятывы (каардынатар праекту з беларускага боку — МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бавцькаўшчына”)
  • Арганізацыя цыкла лекцый па гістарычнай і патрыятычнай тэматыцы.

Люты

  • Падрыхтоўка да правядзення Чацвёртага з’езду беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” згодна з Рабочым планам Аргкамітэту.
  • Пасяджэнне Малой Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, дзе была прынята да ведама інфармацыя аб правядзенні працы па падрыхтоўцы да чарговага Чацвёртага з’езда беларусаў свету, а таксама зацверджаны План дзейнасці МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” на 2005 год з заўвагамі і прапановамі.
  • Інфармаванне беларускай дыяспары аб падзеях у Беларусі, у беларускай дыяспары і аб навінах МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” праз выпуск інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце” і вэб-сайт.
  • Распрацоўка праграмы патрыятычнага выхавання моладзі падчас аздараўляльных паездак

Сакавік

  • У серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выдадзена кніга (Крыніцазнаўчае даследаванне) Лявона Юрэвіча “Мэмуары на эміграцыі”.
  • 11 сакавіка праведзена пасяджэнне Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”. Дзе былі прынятыя змены ў статуце МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў сувязі са зваротам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (ліст № 06-11\306 ад 01.03.05 г.). Зменены нормы прадстаўніцтва дэлегатаў на Чацвёрты з’езд беларусаў свету ў сувязі са зменамі ў Статуце.
  • Была заснавана рэгіянальная арганізацыя беларускай дыяспары ў Аўстрыі – Беларуска-Аўстрыйскае Задзіночанне ў Вене. Старшыня Ліяна Бурцава.
  • 22 сакавіка – адбылося пасяджэнне Малой рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, на якім былі зацверджаны нормы прадстаўніцтва на Чацвёрты з’езд беларусаў свету ад рэгіянальных арганізацый і індывідуальных сяброў МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і дадзеныя паўнамоцтвы Управе МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” на карэктаванне нормы прадстаўніцтва і спіс дэлегатаў на Чацвёрты з’езд беларусаў свету, у сувязі са зменамі ў Статуце, адносна супольнага сяброўства.
  • Святкаванне 25 сакавіка Дня Волі.
  • Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.

Красавік

  • 6 красавіка — святкаванне юбілею Барыса Кіта.
  • Наведванне Міністэрства юстыцыі па ўнясенні зменаў ў назву вышэйшага органа кіраўніцтва аб’яднання: З’езд беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • 27 красавіка адбылося пасяджэння Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчна”, на якім прынялі назву вышэйшага кіруючага органа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” – З’езд беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і Зацвердзілі Экспертную камісію конкурсу “Там, ля сівых муроў...”. Былі прыняты ў сяброўства МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” новыя прадстаўнікі дыяспары і пастаўлена на ўлік ва Управе МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.

Травень

  • Дапрацоўка канцэпцыі і структуры культурна-асветных цэнтраў у краінах пражывання беларускай дыяспары.
  • Інфармаванне беларускай дыяспары аб падзеях у Беларусі, у беларускай дыяспары і аб навінах МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” праз выпуск інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце” і вэб-сайт
  • Абвяшчэнне пераможцаў конкурсу “Там, ля сівых муроў...”.
  • Праца па ўстанаўленні кантактаў і супрацоўніцтва з новымі арганізацыямі беларускай дыяспары.

Чэрвень

  • 7 чэрвеня былі зарэгістраваны змены ў статут МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Выданне кніг у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Ганько Марыі “Каб сведчылі пра Беларусь”, Верабей Ірыны “Там, дзе сэрца маё...”.
  • Створана чатыры рэгіянальныя суполкі:
1. Магілёўская рэгіянальная арганізацыя (старшыня – Мікола Яцкоў).
2. Баранавіцкая рэгіянальная арганізацыя (старшыня – Андрэй Саладоўнікаў).
3. Пінская рэгіянальная арганізацыя (старшыня – Аляксандр Аўсеенка).
4. Мінская маладзёвая арганізацыя “Рэй” (старшыня – Ніна Шыдлоўская).
  • Праведзены пераўлік сяброў МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і пацвярджэнне сяброўства, у сувязі з новым Законам аб грамадскіх арганізацыях і зменамі ў Статуце МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • 27 чэрвеня — паседжанне Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” на якім прыняты праект Праграмы правядзення Чацвёртага з’езда беларусаў свету, а таксама прыняты план арганізацыі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу паездкай на адпачынак у Балгарыю. Спонсар паездкі — Ірэна Каляда-Смірнова з ЗША.
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.

Ліпень

  • Падрыхтоўка да правядзення Чацвёртага з’езду Беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • 12 ліпеня — Паседжанне Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, дзе было вырашана:
1. на пасаду Кіраўніка МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ад імя Управы рэкамендаваць З’езду кандыдатуру Марачкіна Аляксея;
2. ухваліць праект складу Вялікай Рады і Малой Рады і прапанаваць гэтыя спісы для зацвярджэння Чацвёртаму з’езду беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”;
3. ухваліць спіс сяброў Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і прапанаваць яго сябрам Вялікай Рады для зацвярджэння;
4. рэкамендаваць новаабранай Вялікай Радзе кандыдатуру Макоўскай Алены на пасаду старшыні Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”;
5. падвесці рысу пад выдачай запрашэнняў на Чацвёрты з’езд беларуаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • 14-15 ліпеня 2005 г. правядзенне круглага стала разам з газетай “Беларускі рынак” і Фондам “Адкрытае грамадства”, па тэме: “Магчымасці захавання каштоўнасцяў нацыянальнай культуры ў шматкультурным грамадстве: досвед Еўрапейскага Саюза і Беларусі”.
  • 16-17 ліпеня – правядзенне Чацвёртага З’езду беларусаў свету пад назвай “Беларусь для дыяспары – дыяспара для Беларусі”. Прыняцце выніковых дакументаў:
1. праграмы “Беларусы замежжа” (2005 –2009 гг.);
2. зварот да суайчыннікаў “Беларусь для дыяспары – дыяспара для Беларусі”;
3. рэзалюцыя “Пра беларускую мову”;
4. дэкларацыя “Аб падтрымцы Акта незалежнасці Беларусі, прынятага Усебеларускім з’ездам 29 ліпеня 2000 г. у Мінску”;
5. рэзалюцыя МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” – правамоцны прадстаўнік інтарэсаў сусветнай беларускай супольнасці”.
  • Выданне кнігі “Эквівалент. Зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы”.
  • 20 ліпеня — выезд на адпачынак у Балгарыю першай групы дзяцей-пераможцаў літаратурна-мастацкага конкурсу “Там, ля сівых муроў...”
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Перавыданне кнігі “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы”.

Жнівень

  • 3 жніўня — выезд на аздараўленчы адпачынак у Балгарыю другой групы дзяцей-пераможцаў літаратурна-мастацкага конкурсу “Там, ля сівых муроў...”
  • Падрыхтоўка да выдання кнігі Аўгінні Кавалюк “Адклікаюцца рэхам гады...”
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”
  • перадача у Міністэрства юстыцыі дакументаў з інфармацыяй пра новыя кіруючыя органы арганізацыі і пратаколу Чацвёртага з’езда беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.

Верасень

  • Дасылка падарункаў-кніг дзецям – пераможцам аднайменнага конкурсу “Там, ля сівых муроў...”.
  • 29 верасня — паседжанне Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Выданне кнігі Аўгінні Кавалюк “Адклікаюцца рэхам гады...”
  • Падрыхтоўка да выдання кнігі Матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Рэфармацыя і грамадства: XVI стагоддзе”.
  • Праца над стварэннем інтэрнэт-бібліятэкі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.

Кастрычнік

  • Арганізацыі дапамогі беларусам Польшчы, якія незадаволены працэсамі паланізацыі (ўвядзеннем польскай мовы ў службах у праваслаўных цэрквах). Збор беларускамоўнай царкоўнай літаратуры з далейшай яе перадачай на Беласточчыну.
  • Удзел у вечарыне, якая была прысвечана 80-годдзю К.Акулы. Ад імя “Бацькаўшчына” выступіла на вечарыне Лідзія Савік.
  • Удзел ў святкаванні 75-годдзя У.Караткевіча (была арганізавана выстава карцін), дзе сп. Марачкін выступіў з вітальным словам ад імя ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Правядзенне працы над выданнем матэрыялаў Чацвёртага з’езда беларусаў свету.
  • Правядзенне выставы Аляксея Марачкіна ў Кіеве ў Беларускім нацыянальным цэнтры.
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Абнаўленне сайта Згуртавання.

Лістапад

  • Правядзенне круглага стала пад назвай “Палітычныя аспекты еўрапейскай інтэграцыі” .
  • Падрыхтоўка да публікацыі матэрыялаў па выніках круглага стала “Палітычныя аспекты еўрапейскай інтэграцыі”.
  • 29 лістапада правядзенне пасяджэння Малой Рады, на якім быў Зацверджаны план дзейнасці МГА “ЗБС “Бацькаўшчыны” на снежань 2005 года, была вырашана даручыць навуковай камісіі распрацаваць канцэпцыю конкурсу сярод маладых навукоўцаў.
  • Запланаваны паездкі ў рэгіёны для кансультацыі і ўзмацненню сувязяў з рэгіянальнымі арганізацыямі.
  • Зацверджана канцэпцыя міжнароднага літаратурна-мастацкага дзіцячага конкурсу “Радзіма малая і вялікая”.
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Абнаўленне сайта Згуртавання.

Снежань

  • Распрацоўка плана працы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” на 2006 г. і падрабязнага — на 1-ы квартал 2006 г.
  • Падрыхтоўка і дасылка звароту да Прэзідэнта Беларусі і старшыні Савета Міністраў з прапановай стварыць у складзе Савета Міністраў асобную структуру па справах беларускай дыяспары.
  • Падрыхтоўка і дасылка звароту ва Урад Рэспублікі Беларусь з прапановай па стварэнні асобных пасад у пасольствах і консульствах Рэспублікі Беларусь па справах беларускай дыяспары.
  • Падрыхтоўка сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацыі “Україна – Світ”
  • Збор матэрыялаў для Энцыклапедыі беларускага замежжа
  • Дапрацоўка абнаўлення дызайну вэб-сайту арганізацыі
  • Распрацоўка праграмы прэзентацыі кнігі А.Каляды “Беларускае літаратурнае вымаўленне”, пошук памяшкання для прэзентацыі
  • Дапамога ў падрыхтоўцы да друку кнігі А.Клышкі па размовах з інакам Мікалаем (Жыровіцкі манастыр)
  • Падрыхтоўка праекта зменаў у Статут у сувязі са зменамі ў законе “Аб грамадскіх арганізацыях”
  • Перадача беларускамоўнай рэлігійнай літаратуры на Беласточчыну
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Выданне кнігі Матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Рэфармацыя і грамадства: XVI стагоддзе”.
  • Абнаўленне сайта Згуртавання.