Дзейнасць у 2004 г.

Студзень

  • Адпраўка дзяцей–пераможцаў конкурсу “Я – беларус, і тым ганаруся” ў Польшчу на канікулы.
  • Падрыхтоўка да выставы малюнкаў дзяцей, якія перамаглі ў конкурсе “Я – беларус, і тым ганаруся”.
  • Выданне кнігі з творамі дзяцей–пераможцаў конкурсу “Я – беларус, і тым ганаруся”.
  • Падрыхтоўка да выдання кнігі “Месца выдання – Парыж” у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.
  • Пошук і ўсталяванне кантактаў з новымі арганізацыямі беларускай дыяспары і з беларусамі ў тых краінах, дзе пакуль не існуюць беларускія суполкі.
  • Пасяджэнне Управы “Бацькаўшчыны”, на якім была створана рэдакцыйная камісія па выданні матэрыялаў ІІ і ІІІ з’ездаў беларусаў свету, зацверджаны праект плана дзейнасці арганізацыі на 2004 г., прынята рашэнне аб правядзенні пасяджэння Малой Рады ў сакавіку, зацверджана канцэпцыя літаратурна-мастацкага конкурсу “Нашчадкі змагарнай славы”.
  • Падвядзенне вынікаў пасяджэння Вялікай Рады пісьмовым галасаваннем.
  • Прынята заява Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” да выканаўчай улады г. Мінска і Партызанскага р-на г. Мінска ў абарону Таварыства беларускай мовы.
  • Рабочая паездка да Таварыства Беларускай Культуры ў Літве.
  • Выпуск і расылка інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.

Люты

  • Абвяшчэнне міжнароднага дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу “Нашчадкі змагарнай славы”, прысвечанага 490-годдзю бітвы пад Воршай і 210-годдзю паўстання Тадэвуша Касцюшкі.
  • Выпуск кнігі “Ф.Дастаеўскі. Выбраныя творы” ў серыі “Беларускі кнігазбор” у перакладзе А.Каляды.
  • Пасяджэнне Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Стварэнне бібліятэкі выданняў беларускай дыяспары.
  • Збор матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі “Рэфармацыя і грамадства. ХVІ стагоддзе” (лістапад 2003) для выдання кнігі.
  • Выпуск і расылка інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.

Сакавік

  • Пасяджэнне Малой Рады “Бацькаўшчыны”, на якім быў зацверджаны план дзейнасці арганізацыі і прынята рашэнне аб паўторным звароце да адпаведных дзяржаўных органаў з мэтай прыняцця закона і праграмы па працы з беларускай дыяспарай.
  • Правядзенне ў Літаратурным музеі Багдановіча (Мінск) выставы малюнкаў дзяцей – пераможцаў конкурсу “Я – беларус, і тым ганаруся”.
  • Выхад з друку кнігі “Месца выдання – Парыж” у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.
  • Прэзентацыя серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” і кнігі “Месца выдання – Парыж”.
  • Святкаванне 25 сакавіка – Дня Волі.
  • Пасяджэнне Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Удзел у беларуска-шведскім семінары “Праектнае супрацоўніцтва паміж Швецыяй і Беларуссю”.
  • Збор інфармацыі для галерэі выбітных дзеячоў беларускай дыяспары і размяшчэнне яе на сайце арганізацыі.
  • Накіраванне зваротаў да Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў, Палаты прадстаўнікоў, Савета Міністраў, Дзяржаўнага камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей з мэтай прыняцця закона і праграмы па працы з беларускай дыяспарай.
  • Стварэнне архіву Міхася Наўмовіча.
  • Выпуск і расылка інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.

Красавік

  • Абвяшчэнне конкурсу для маладых навукоўцаў, прысвечанага трэцяй хвалі беларускай дыяспары.
  • Рэканструкцыя web-старонкі МГА “ЗБС “Бацькаўшчыына”.
  • Падрухтоўка да друку матэрыялаў ІІ і ІІІ з’ездаў беларусаў свету.
  • Перадача беларускіх кніг дзіцячым дамам Чарнобыльскага рэгіёна.
  • Удзел у Сходзе інтэлігенцыі (Мінск).
  • Дапамога студэнтам беларускіх ВНУ ў напісанні навуковых прац пра беларускую дыяспару.
  • Дапрацоўка базы дадзеных беларускай дыяспары для сайта.
  • Рабочая паездка да Таварыства Беларускай Культуры ў Літве.
  • Арганізацыя кампутарных курсаў для сяброў арганізацый – парнёраў па Кааліцыі “Міжнароднае жаночае супрацоўніцтва”.
  • Выпуск і даасылка інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.
  • Удзел у правядзенні святкавання 15-годдзя Таварыства беларускай культуры Літвы і стварэнні
  • Асацыяцыі дэмакратычных беларускіх арганізацый Балтыі ў Вільні, арганізацыя паездкі беларускай дэлегацыі.
  • Арганізацыйнае і фінансавае спрыянне вырабу мемарыяльнай дошкі Наталлі Арсенневай, якая была ўстаноўлена на будынку былой беларускай гімназіі ў Базыльянскіх мурах у Вільні.

Травень

  • Падвядзенне вынікаў міжнароднага літаратурна-мастацкага конкурсу “Нашчадкі змагарнай славы”.
  • Падрыхтоўка да друку матэрыялаў Другога і Трэцяга з’ездаў беларусаў свету.
  • Падрыхтоўка аздараўленчага адпачынку для дзвюх дзіцячых груп (80 чалавек) – пераможцаў конкурсу “Нашчадкі змагарнай славы”.
  • Праца па ўстанаўленні кантактаў і супрацоўніцтва з новымі арганізацыямі беларускай дыяспары.
  • Зварот да гарадскіх уладаў па аднаўленні працы па вырабу дошкі М. Гарэцкаму ў замен скрадзенай.
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.

Чэрвень

  • Выданне зборніка матэрыялаў Другога і Трэцяга з’ездаў беларусаў свету.
  • Падрыхтоўка аздараўленчага адпачынку для дзвюх дзіцячых груп (80 чалавек) – пераможцаў міжнароднага літаратурна-мастацкага конкурсу “Нашчадкі змагарнай славы”.
  • Падрыхтоўка да выдання кнігі з творамі дзяцей – пераможцаў конкурсу.
  • Працоўная паездка старшыні Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў Швецыю па запрашэнні партнёрскай арганізацыі “Varby Gard” са Стакгольма.
  • Праца па ўстанаўленні кантактаў і супрацоўніцтва з новымі арганізацыямі беларускай дыяспары.
  • Праца па стварэнні юрыдычнай старонкі на сайце МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Падрыхтоўка да друку матэрыялаў канферэнцыі “Рэфармацыя і грамадства. XVI стагоддзе”.
  • Арганізацыя запісу музычнага альбома гурта “Стары Ольса” з рабочай назвай “Скарбы літвінаў”.
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.

Ліпень

  • Праца па ўстанаўленні кантактаў і супрацоўніцтва з новымі арганізацыямі беларускай дыяспары.
  • Праца па аднаўленні базы дадзеных беларускай эміграцыі.
  • Падрыхтоўка раздзела “Ушанаванне памяці” на сайце Згуртавання.
  • Падрыхтоўка да перавыдання кнігі “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы”.
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.

Жнівень

  • Дасылка кніг Ул. Арлова “Адкуль наш род” і “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” дзецям, якія ўзялі ўдзел у конкурсе.
  • Правядзенне аздараўленчага адпачынку для дзяцей – пераможцаў конкурсу “Нашчадкі змагарнай славы”.
  • Зварот да дзяржавы з просьбай пераглядзець адмову ў прадстаўленні ільготаў на атрыманую замежную грашовую гуманітарную дапамогу.
  • Выданне кнігі “Нашчадкі змагарнай славы” з творамі дзяцей – пераможцаў аднайменнага конкурсу.
  • Складанне бібліятэчкі для Беларускага цэнтра ў Бельгіі.
  • Удзел у Першай сустрэчы беларусаў у Празе (Чэхія).
  • Стварэнне галерэі беларускіх помнікаў і могілак ў замежжы на сайце.
  • Падрыхтоўка да выдання кнігі “Удзел беларусаў у бітве пад Монтэ Касіна”.
  • Падрыхтоўка да перавыдання кнігі “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы”.
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.

Верасень

  • Дасылка кніг “Нашчадкі змагарнай славы” дзецям – пераможцам аднайменнага конкурсу.
  • Падрыхтоўка да выдання кнігі “Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна”.
  • Рэалізацыя шэрагу захадаў па атрыманні ільготы на замежную гуманітарную дапамогу.
  • Вяртанне замежнай гуманітарнай дапамогі спонсарам.
  • Падрыхтоўка да перавыдання кнігі “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы”.
  • Праца над стварэннем інтэрнэт-бібліятэкі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.

Кастрычнік

  • Правядзенне акцыі ў падтрымку тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва” сярод арганізацый Беларусі і беларускай дыяспары.
  • Прыняцце Заявы Управы ў падтрымку газеты “Нівы”, дасылка заяў у дзяржаўныя структуры Польшчы і органы Еўразвязу.
  • 12 кастрычніка пасяджэнне Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, прысвечанае падрыхтоўцы да Чацвёртага з'езду беларусаў свету .
  • Размяшчэнне на сайце арганізацыі кніг, выдадзеных Згуртаваннем за часы сваёй дзейнасці .
  • Падрыхтоўка да друку кнігі “Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна”. Пачатак працы па перавыданні з абнаўленнямі і дапаўненнямі яшчэ адной серыйнай кнігі – “Мемуарыстыка на эміграцыі”, аўтар – Л.Юрэвіч (ЗША).
  • Падрыхтоўка да друку матэрыялаў міжнароднай канферэнцыі “Рэфармацыя і грамадства. XVI стагоддзе”.
  • Праца па стварэнні новых суполак.
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Абнаўленне сайта Згуртавання.

Лістапад

  • Афіцыйны пачатак падрыхтоўкі да Чацвёртага з'езду беларусаў свету.
  • 23 лістапада правядзенне пасяджэння Малой Рады, на якім было прынятае рашэнне аб скліканні 16-17 ліпеня 2005 г. Чацвёртага з'езду беларусаў свету. На пасяджэнні абмеркаваныя прынцыповыя пытанні З'езду, у тым ліку вызначана асноўная тэма З'езду: “Дыяспара для Беларусі – Беларусь для дыяспары. Шляхі да кансалідацыі і развіцця нацыі”. Абраны Аргкамітэт па яго падрыхтоўцы. Старшыня Аргкамітэту – прафесар Анатоль Грыцкевіч, сустаршыні: акадэмік Радзім Гарэцкі, доктар Янка Запруднік, старшыня Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская, намеснікі старшыні Рады Валеры Герасімаў і Барыс Стук. Прызначаны каардынатары па падрыхтоўцы З'езду ў краінах пражывання беларусаў. Зацверджана справаздача аб дзейнасці “Бацькаўшчыны” за 2004 г.
  • Пры актыўнай арганізацыйнай падтрымцы МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” выпушчаны 6-ты альбом гурта “Стары Ольса” пад назвай “Скарбы Літвінаў”. Альбом з'явіўся дзякуючы падтрымцы мецэнаткі з ЗША Ірэны Каляда-Смірноў.
  • Правядзенне Вялікай Рады пісьмовым галасаваннем па пытаннях падрыхтоўкі да Чацвёртага з'езду беларусаў свету.
  • Арганізацыйная работа па правядзенні прэзентацыі кнігі а. Аляксанадра Надсана (Вялікабрытанія) “Чэслаў Сіповіч: святар і беларус”.
  • Праца па стварэнні новых суполак.
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Абнаўленне сайта Згуртавання.

Снежань

  • Па запрашэнні старшыні Беларускага Форуму Самакіравання ў Рэспубліцы Польшча М.Андрасюка паездка старшыні Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” А.Макоўскай у Польшчу. Падчас паездкі былі наведаны Другі агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім, група школ з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, Беларускі музей у Гайнаўцы, Асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, рэдакцыя газеты “Ніва” ў Беластоку. Падчас сустрэч абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва паміж МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і згаданымі ўстановамі, а таксама падрыхтоўка да Чацвёртага з'езду беларусаў свету .
  • Навагрудскае рэгіянальнае аддзяленне ЗБС “Бацькаўшчына” сумесна з Навагрудскім раённым аддзяленнем аб'яднання “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” і Дабрачынным фондам дапамогі дзецям “Міласэрнасць” г. Брэста пачалі падрыхтоўку да рэалізацыі праекта “Выданне зборніка вершаў дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў”.
  • У серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выйшла кніга “Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна”, укладальнік Ю.Грыбоўскі.
  • Правядзенне сустрэчы з а. Аляксандрам Надсанам на сядзібе “Бацькаўшчыны”.
  • Падрыхтоўка і перадача ў друк кнігі “Беларусы ў Аўстраліі” – чарговай кнігі серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”. Аўтар – Н.Гардзіенка.
  • Праца па сістэматызацыі архіву і бібліятэкі “Бацькаўшчыны”.
  • Праца па стварэнні новых суполак.
  • Выданне бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
  • Абнаўленне сайта Згуртавання.