Дзейнасць у 2003 г.

Студзень

  • Працягваецца выпуск інфармацыйных бюлетэняў "Беларусы ў свеце" і распаўсюджванне па арганізацыях беларускай дыяспары ў 18 краінах свету.
  • Абвяшчэнне Рэспубліканскага конкурса навуковых прац "Рэфармацыя і рэнесанс у Беларусі. XVI ст."
  • Абвяшчэнне Міжнароднага дзіцячага гістарычнага літаратурна-мастацкага конкурса "Беларусь. Гістарычныя вандроўкі".
  • Перавыданне кнігі дзіцячых сачыненняў "Беларусь - мая Бацькаўшчына".

Люты

  • Удзел ва Устаноўчым сходзе Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Югры" Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. Арганізацыя выступу гурта сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса" на ўрачыстым канцэрце.
  • Правядзенне пасяджэння Малой Рады.
  • Правядзенне вечарыны, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Вінцэнта Жук-Грышкевіча.
  • Абвяшчэнне гістарычнай віктарыны, прысвечанай 450-годдзю Рэфармацыі ў Беларусі і размяшэчнне каляровых плакатаў з тэкстам віктарыны ў метро.
  • У межах дзейнасці Нацыянальнага аргкамітэта па святкаванні 85-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі падрыхтоўка да правядзення Урачыстага сходу.

Люты-сакавік

  • Падтрымка правядзення серыі лекцый "Гісторыя, якой няма ў падручніках", арганізаваных МГА "Гісторыка".

Сакавік

  • Правядзенне міжнароднага круглага стала "Дыялог дзеля партнёрства" з удзелам грамадскіх арганізацый Беларусі і Швецыі.
  • Падрыхтоўка да выдання кнігі ў серыі "Беларуская дыяспара" з рабочай назвай "Беларуская моладзь Францыі".
  • Правядзенне Урачыстага сходу грамадскасці, прысвечанага 85-м угодкам абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Красавік

  • Правядзенне сумесна з Таварыствам беларускай мовы вечарыны "Засьпявай мне песьню", прысвечаную памяці Ларысы Геніюш.
  • Правядзенне Круглага стала "Традыцыі талерантнасці ў ВКЛ" з удзелам навукоўцаў Беларусі і Польшчы, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый Беларусі, Нарвегіі, Галандыі.

Травень

  • Падрыхтоўка да правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 10-годдзю Першага з’езду беларусаў свету ў ліпені 2003 г.
  • Падвядзенне вынікаў дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу “Беларусь. Гістарычныя вандроўкі”.
  • Правядзенне перамоў аб падрыхтоўцы да выдання кніг пра беларусаў Аўстраліі і газету “Беларус” (ЗША) у серыі “Беларуская дыяспара”, заснаванай МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Праца над стварэннем электроннай версіі Галерэі грамадскіх і культурных дзеячаў беларускага замежжа.
  • Падрыхтоўка да правядзення гістарычнай віктарыны, прысвечанай 450-годдзю Рэфармацыі ў Беларусі.
  • Падрыхтоўчая праца па арганізацыі дзіцячага аздараўленчага адпачынку для дзвюх груп дзяцей – пераможцаў конкурсу “Беларусь. Гістарычныя вандроўкі”.
  • Падрыхтоўка да правядзення выставы малюнкаў дзяцей – удзельнікаў конкурсу “Беларусь. Гістарычныя вандроўкі”.
  • Правядзенне сустрэч з кіраўнікамі дзіцячых дамоў і дамоў-інтэрнатаў (беларускамоўная Вілейская школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем мовы, Аб’яднанне апекуноў і дзяцей-сірот “Надзея”, Вярэйкаўская спецшкола-інтэрнат, Быценская школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі мовы), дзеці з якіх бралі ўдзел у конкурсах “Бацькаўшчыны”, з мэтай аказання ім шэфскай дапамогі.
  • Падрыхтоўка да экспазіцыі, прысвечанай Нікадзіму Жызнеўскаму, дзеячу беларускага нацыянальнага руху ў ЗША.
  • Выданне інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.

Чэрвень

  • Падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу навуковых прац “Рэфармацыя і Рэнесанс у Беларусі. ХVI ст.”.
  • Праца па арганізацыі аздараўленчага адпачынку 2 груп дзяцей – пераможцаў конкурсу “Беларусь. Гістарычныя вандроўкі”.
  • Распрацоўка культурна-выхаваўчай праграмы для дзіцячага аздараўленчага адпачынку.
  • Падрыхтоўка да святкавання 10-годдзя Першага з’езду беларусаў свету.
  • Правядзенне віктарыны на гістарычную тэматыку ў вагонах метрапалітэна.
  • Выданне інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.

Ліпень

  • Правядзенне разам з Саюзам беларускіх пісьменнікаў святквання 10-годдзя Першага з’езду беларусаў свету.
  • Адпраўка першай групы дзяцей – пераможцаў конкурсу на аздараўленчы адпачынак.
  • Правядзенне пасяджэння Малой Рады.
  • Унясенне зменаў у Статут у адпаведнасці з патрабаваннем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
  • Арганізацыя пашыву беларускіх нацыянальных строяў для Нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Югры”.
  • Выданне інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.

Жнівень

  • Адпраўка другой групы дзяцей – пераможцаў конкурсу на аздараўленчы адпачынак.
  • Выданне кнігі “Гістарычныя вандроўкі” з творамі дзяцей – пераможцаў аднайменнага конкурсу.
  • Выданне інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.

Верасень

  • Адкрыццё і правядзенне выставы малюнкаў “Беларусь. Гістарычныя вандроўкі” разам з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча.
  • Правядзенне гістарычнай віктарыны ў вагонах метрапалітэна.
  • Правядзенне пасяджэння Аргкамітэта па святкванні 450-годдзя Рэфармацыі ў Беларусі.
  • Удзел у прыёме, арганізаваным амерыканскім амбасадарам для кіраўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і навукоўцаў.
  • Абвяшчэнне літаратурна-мастацкага конкурсу “Я беларус і тым ганаруся”.
  • Выданне інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.

Кастрычнік

  • Падрыхтоўка да друку матэрыялаў Другога і Трэцяга з’ездаў беларусаў свету.
  • Падрыхтоўка да выставы твораў беларускага народнага мастацтва ў Швецыі.
  • Правядзенне сустрэчы паміж прадстаўнікамі беларускіх і шведскіх грамадскіх арганізацый.
  • Пераклад на беларускую мову вэб-старонкі Томскага беларускага таварыства “Белыя Росы”.
  • Падвядзенне вынікаў гістарычнай віктарыны.
  • Падрыхтоўка да Міжнароднай канферэнцыі “Рэфармацыя і грамадства. XVI стагоддзе”.
  • Выданне інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.

Лістапад

  • Правядзенне Вялікай Рады пісьмовым галасаваннем.
  • Падвядзенне вынікаў дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу “Я беларус і тым ганаруся”.
  • Праца па арганізацыі дзіцячага адпачынку для пераможцаў конкурсу “Я беларус і тым ганаруся”.
  • Правядзенне вечарыны, прысвечанай 100-годдзю Наталлі Арсенневай.
  • Правядзенне міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Рэфармацыя і грамадства. XVI стагоддзе”.
  • Выданне інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.

Снежань

  • Падрыхтоўка да друку матэрыялаў канферэнцыі “Рэфармацыя і грамадства. XVI стагоддзе”.
  • Праца па арганізацыі дзіцячага адпачынку для пераможцаў конкурсу “Я беларус і тым ганаруся”.
  • Падрыхтоўка да правядзення выставы дзіцячых малюнкаў па тэме “Я беларус і тым ганаруся”. Падрыхтоўка да друку кнігі з творамі дзяцей – пераможцаў конкурсу “Я беларус і тым ганаруся”.
  • Выданне інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.