Студзень
- Распрацоўка праекта закона "Аб стасунках з беларусамі замежжа" на падставе дакументаў Трэцяга з'езду беларусаў свету.
- Пачатак выдання і дасылкі штомесячных бюлетэняў "Беларусы ў свеце" і галіновых дайджэстаў "Культура", "Эканоміка", "Грамадства" па больш за 200 арганізацый беларускай дыяспары з 18 краін свету.
Люты
- Прыняцце заявы ў падтрымку Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Сакавік
- Удзел у святкаванні 25 сакавіка - Дня Волі - у Маскве па запрашэнні Грамады беларускай культуры імя Ф.Скарыны. Арганізацыя выступу гурта сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса" ў святочнай культурнай праграме.
Красавік
- Выданне кнігі Ф.Дастаеўскі "Аповесці, апавяданні" ў перакладзе на беларускую мову А.Каляды. Спонсарская падтрымка праекта ажыццяўлялася сп. Ірэнай Каляда-Смірноў (ЗША).
- Арганізацыя разам з Андрэем Калядой прэзентацыі кнігі Ф.Дастаеўскага "Аповесці, апавяданні".
- Удзел у зборы беларускіх кніг для суполкі беларусаў Башкартастана.
- Зварот у Мінгарвыканкам з просьбай дазволіць размясціць мемарыяльную дошку дзеячам Інстытута беларускай культуры (які ў 1928\1929 гадах быў ператвораны ў Беларускую акадэмію навук) на будынку, дзе ён раней знаходзіўся, па адрасе: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 15.
Травень
- Правядзенне дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу "Мой родны кут як ты мне мілы..." і "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці".
- Перадача беларускіх кніжак для беларускай суполкі ў Арменіі.
- Зварот у Савет Міністраў і Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь аб выкананні рашэнняў Трэцяга з'езду беларусаў свету.
- Удзел у святкаванні 3-годдзя Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі ў Комі. Арганізацыя выступу гурта "Стары Ольса" ў культурнай праграме мерапрыемства.
- Падрыхтоўка і накіраванне зварота аб выкарыстанні асоб з беларускай дыяспары як ганаровых консулаў, віцэ-консулаў і консульскіх агентаў Рэспублікі Беларусь у краінах іх пражывання згодна з Міжнароднай Венскай канвенцыяй аб консульскіх зносінах 1963 г.
Чэрвень
- Правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі "Рэфармацыя - залаты век Беларусі".
- Размяшчэнне на сайце базы дадзеных беларускага замежжа.
Чэрвень - ліпень - жнівень
- Накіраванне на аздараўленчы адпачынак у Балгарыю трох груп беларускіх дзяцей - перможцаў літаратурна-мастацкага конкурсу "Мой родны кут як ты мне мілы..." і "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці". Падрыхтоўка да друку кнігі прац пераможцаў конкурсу. Спонсарская падтрымка праекта ажыццяўлялася сп. Ірэнай Каляда-Смірноў (ЗША).
Ліпень
- Удзел у ІІІ Канферэнцыі беларусаў краін Балтыі. Удзел у арганізацыі культурнай праграмы для дэлегатаў і гасцей канферэнцыі.
Жнівень
- Прыняцце заявы ў падтрымку Міколы Маркевіча, галоўнага рэдактара газеты "Пагоня".
- Удзел у працы Рабочай групы, створанай пры Цэнтры законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, па падрыхтоўцы закона "Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой".
Верасень
- Правядзенне пасяджэння Малой Рады. Прыняцце Дэкларацыі "Аб незалежнасці і суверэнітэце Беларусі".
Кастрычнік - снежань
- Правядзенне пасяджэння Вялікай Рады пісьмовым апытаннем.
Кастрычнік
- Удзел у ІІ з'ездзе Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі".
- Выпуск матэрыялаў канферэнцыі "Рэфармацыя - залаты век Беларусі".
- Накіраванне зваротаў у Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь і Савет Міністраў з прапаноўвамі і заўвагамі па законапраекту "Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой" на падставе закона, распрацаванага "Бацькаўшчынай".
Лістапад
- Правядзенне нарады старшынь рэгіянальных арганізацый "Бацькаўшчыны" з Беларусі.
- Зварот у Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з лістом аб задавальненні інфармацыйных патрэбаў беларускай дыяспары:
- заключэнне пагадненняў аб рэгулярным інфармацыйным абмене з тэлебачаннем Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі з улікам патрэб беларускай дыяспары і нацыянальных меншасцяў Беларусі;
- распрацоўка мерапрыемстваў па рэалізацыі міжурадавых пагадненняў аб распаўсюджванні на тэрыторыі краін СНД, Балтыі і інш. беларускіх тэле- і радыёпраграмм, арганізацыі тэле- і радыёвяшчання на гэтыя краіны;
- спрыянне стварэнню ў краінах былога СССР агульнадзяржаўных выданняў на беларускай мове;
- арганізацыя цэнтралізаванай падпіскі расійскіх бібліятэк на беларускі перыядычны друк (як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя выданні) у постсавецкіх дзяржавах.
- Ініцыіраванне стварэння грамадскага Аргкамітэту па святкаванні 450-годдзя Рэфармацыі ў Беларусі.
Лістапад
- Правядзенне перарэгістрацыі сяброў "Бацькаўшчыны".
Снежань
- Арганізацыйнае спрыянне выпуску музычнага альбому "Verbum" гурта сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса".
- Выданне кнігі "Мой родны кут, як ты мне мілы..." з творамі лаўрэатаў аднайменнага дзіцячага конкурсу.
- Уручэнне кніг "Мой родны кут, як ты мне мілы..." 70-і лаўрэатам дзіцячага конкурсу.
- Зварот да прэзідэнта НАН Беларусі сп. М.Мясніковіча з просьбай узгадніць тэкст дошкі дзеячам Інбелкульта.
- Зварот у Міністэрства замежаных спраў Рэспублікі Беларусь з просьбай паспрыяць стварэнню пры пасольствах Рэспублікі Беларусь цэнтраў юрыдычнай дапамогі для беларускай дыяспары.
- Зварот у НАН Рэспублікі Беларусь з прапановай разгледзець магчымасць стварэння пры Акадэміі навук Беларусі спецыяльнай навукова-аналітычнай структуры па праблемах беларускай дыяспары.