Дзейнасць у 2001 г.

Студзень – ліпень

  • Падрыхтоўка да правядзення Трэцяга з’езду беларусаў свету.

Студзень-сакавік

  • Падрыхтоўка да выдання кнігі “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы”.

Чэрвень

  • Выданне кнігі “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы” ў межах праграмы “Беларусь – 2000".

Сакавік – травень

  • Правядзенне конкурсу школьнікаў на лепшую працу па тэме:” Беларусь – мая Бацькаўшчына”, “Што я ведаю пра беларусаў замежжа”.
  • Падвядзенне вынікаў конкурсу "Беларусь - мая Бацькаўшчына" і "Што я ведаю пра беларусаў замежжа".

5-6 ліпеня

  • Правядзенне Трэцяга з’езду беларусаў свету.

Прысутнічала: 139 дэлегатаў з 18 краін свету(прадстаўнікі 72 арганізацый беларускай дыяспары), 144 дэлегаты з Беларусі, прадстаўнікі дзяржаўных структур, амбасадаў і міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўнікі 45 інфармацыйных агенцтваў і СМІ. Асноўная тэма З’езду: ”Беларусь і беларусы на мяжы тысячагоддзяў”. Мэта З’езду: “Кансалідацыя беларускай нацыі, умацаванне грамадзянскай супольнасці. Абрана новае кіраўніцтва Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына": прэзідэнт Анатоль Грыцкевіч, старшыня Рады Алена Макоўская. чэрвень – жнівень

  • Накіраванне пераможцаў дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу (30 юнакоў і дзяўчат з розных куткоў Беларусі) на адпачынак у Балгарыю пры фінансавай падтрымцы Дабрачыннага фонду сп. Ірэны Каляда-Смірноў з ЗША.
  • Упершыню створана ў Нямеччыне г. Зіген (Баварыя) рэгіянальная суполка МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
  • Зварот ва ўладныя структуры з просьбай зрабіць неабходныя захады па выкананні асноўнага выніковага дакумента З'езду - праграмы "Замежная беларуская супольнасць у ХХІ стагоддзі".

Верасень

  • Удзел ў святкаванні 30-ці годдзя з дня заснавання Бібліятэкі імя Ф.Скарыны ў Лондане. З дакладам выступіў прэзідэнт МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Анатоль Грыцкевіч.

Верасень – кастрычнік

  • Удзел у абмеркаванні структуры закона "Аб суайчынніках", прапанаванага Дзяржкамітэтам па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. З-за прынцыповага разыходжання ў структуры закона распрацоўка Юрыдычнай камісіяй "Бацькаўшчыны" ўласнага праекта закона "Аб стасунках з беларусамі замежжа".
  • Падрыхтоўка і стварэнне інфармацыйнага цэнтру МГА “ЗБС”Бацькаўшчына”.
  • Удзел ў правядзенні чарговай Міжнароднай канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці”, якая праходзіла ў Беластоку (Польшча). З дакладам выступіў прэзідэнт МГА “ЗБС ”Бацькаўшчына“ Анатоль Грыцкевіч.
  • Удзел у вечарыне, прысвечанай прэзентацыі кнігі беларускага паэта з Даўгаўпілса (Латвія) сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС ”Бацькаўшчына” Станіслава Валодзькі “Памяці гаючая трава”.

Лістапад

  • На сядзібе “Бацькаўшчыны” адбылася сустрэча паміж прадстаўніцамі шведскай арганізацыі “Varby Gard” і кіраўнікамі жаночых грамадскіх аб’яднанняў Беларусі. Сустрэча наладжана пры ўдзеле сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС ”Бацькаўшчына” Ларысы Гудлеўскі (Швецыя). Асноўная мэта – наладжванне сталага супрацоўніцтва паміж грамадскімі арганізацыямі Беларусі і беларускай дыяспары.
  • Газета “Голас Радзімы“ змясціла вялікі артыкул “Заўвагі і прапановы МГА “ЗБС”Бацькаўшчына” да праекта структуры Закона Рэспублікі Беларусь “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой”. Матэрыял падрыхтаваны юрыдычнай камісіяй МГА “ЗБС ”Бацькаўшчына”.
  • На базе МГА “ЗБС ”Бацькаўшчына” пачаў дзейнічаць інфармацыйны цэнтр “Беларусь аб’яднаная”. Гэта стварэнне адзінай базы дадзеных беларускіх грамадскіх арагнізацый у замежжы і Беларусі, стварэнне вэб-старонкі і інш.

Снежань

  • Падрыхтаваны і выдадзены першы галіновы дайджэст па тэмах: “Грамадства”, “Эканоміка”, “Культура”, што дасць магчымасць наладзіць партнёрскія сувязі паміж беларускай дыяспарай у галіне культуры, эканомікі, навукі, адукацыі і інш., а таксама ліквідаваць дэфіцыт інфармацыі аб жыцці нашых суайчыннікаў.
  • Падрыхтаваны і выдадзены першы інфармацыйны бюллетэнь “Беларусы ў свеце”, які распавядае пра дзейнасць беларускіх суполак як блізкага, так і далёкага замежжа.
  • Падрыхтавана і выдадзена кніга лепшых твораў пераможцаў конкурсу “Беларусь – мая Бацькаўшчына”, які ладзіла МГА “ЗБС ”Бацькаўшчына” ў траўні. Фінансавая падтрымка аказана спадарыняй Ірэны Каляда-Смірноў (ЗША).
  • Праведзена праца па падрыхтоўцы да выдання кнігі Ф.Дастаеўскага “Аповесці і апавяданні” на беларускай мове.
  • Спрыянне выпуску двух альбомаў гурта сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса" – "Вір" і "Келіх Кола".
  • Стварэнне новага сайту арганізацыі (абнаўляецца штотыдзень). Сайт ўтрымлівае навіны аб дзейнасці беларускай дыяспары і "Бацькаўшчыны".