Люты
- Утварэнне сумесна з Нацыянальным культурна-асветным цэнтрам імя Ф.Скарыны Міжнароднага камітэта па рэалізацыі праграмы "Хрысціянству -2000 гадоў" у межах Праграмы "Беларусь - 2000 гадоў".
Сакавік
- Правядзенне сумесна з Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтрам імя Ф.Скарыны вечарына з нагоды 90-годдзя прафесара, грамадскага дзеяча Барыса Кіта.
- Удзел у правядзен ні дабрачыннай акцыі сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі - перадача беларускіх кніжак ў Навасібірск (каля 500) дзеля размеркавання па гарадскіх і школьных бібліятэках.
Травень
- Удзел у дабрачыннай акцыі фонда "Сакавік" - перадача беларускіх кніжак для дзяцей дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў Беларусі.
- Правядзенне нарады кіраўнікоў беларускіх рэгіянальных суполак Беларусі.
- Падрыхтоўка да святкавання 10-годдзя МГА "ЗБС"Бацькаўшчына (снежань, г.Мінск).
- Падрыхтоўка да правядзення чацвертай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Культура і адукацыя беларускага замежжа" (снежань, г.Мінск).
- Падрыхтоўка да друку кнігі "Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржаўнасці", матэрыялы да якой былі распрацаваныя Беларускім Нацыянальным грамадскім камітэтам "Беларусь-2000". Фінансавая падтрымка выдання ажыццяўляецца сп. Ірэнай Каляда-Смірноў з ЗША.
Чэрвень
- Арганізацыя сумесна з Нацыянальным навукова-асветным цэнтрам імя Ф. Скарыны, кафедрай беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта чарговай штогадовай Міжнароднай канферэнцыі - Шлях да ўзаемнасці, прысвечанай беларуска-польскім культурным узаемасувязям.
Чэрвень-ліпень
- Аздараўленне дзвух дзіцячых групаў у Балгарыі пры фінансавай падтрымцы Дабрачыннага фонду сп. Ірэны Каляда-Смірноў з ЗША.
Верасень
- Правядзенне прэс-канферэнцыі з нагоды 10-годдзя МГА"ЗБС "Бацькаўшчына"
Лістапад
- Перадача 130 беларускіх кніжак для ўзнагароды пераможцаў Конкурсу юных выратавальнікаў. Арганізатар конкурса міністрэства надзвычайных сітуацый.
- Перадача 60 беларускіх кніжак для ўзнагароды пераможцаў конкурса "Залаты птах".
- Работа па падрыхтоўцы Трэццяга з'езду беларусаў свету.