Дзейнасць у 1998 г.

Травень

  • Выданне кнігі "Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны" аб гісторыі аднаўлення вобраза Крыжа св. Еўфрасінні Полацкай як духоўнага і аб'яднаўчага сімвала беларускай нацыі. Аўтар- укладальнік кнігі Уладзімір Арлоў.
  • Выданне відэафільму "Шлях да святыні" аб гісторыі аднаўлення вобраза Крыжа св. Еўфрасінні Полацкай. Рэжысёр - Віктар Шэвялевіч.

17-19 ліпеня

  • Правядзенне сумесна з Нацыянальным навукова-асветным цэнтрам імя Скарыны, Беларускім саюзам у Польшчы, Беларускім літаратурным аб'яднаннем "Белая Вежа", Беларускім гістарычным таварыствам у Польшчы трэцяй Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Культура і адукацыя беларускага замежжа" у Беластоку. Асноўная тэма: "Вывучэнне беларускай дыяспары:здабыткі, сучасны стан і перспектывы".
  • На пасяджэнні Вялікай Рады ЗБС"Бацькаўшчына" прынята рашэнне аб стварэнні Нацыянальнага грамадскага арганізацыйнага камітэта "Беларусь - 2000 гадоў". Асноўная мэта - падсумаванне і ўшанаванне гістарычнага шляху беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
  • Выданне матэрыялаў другой Міжнароднай навукова- практычнай канферэнцыі "Культура і адукацыя беларускага замежжа".