-
Правядзенне сумесна з Мінскім педагагічным інстытутам семінару для настаўнікаў беларускіх школ у замежжы.
- Арганізацыя летніку для дзяцей беларускай дыяспары на возеры Нарач.
- Перадача кніжак беларускіх аўтараў і дасылка перыядычнага друку беларускім суполкам у замежжы.
- Перадача гуманітарнай дапамогі (лекі, медыцынская літаратура і інш.) хірургічнаму аддзяленню Стаўбцоўскага тэрытарыяльна-медыцынскага аб'яднання, Брэсцкай абл. бальніцы, 4-ай гарадской бальніцы, Рэспубліканскаму кансультацыйна-эндакрыналагічнаму цэнтру і г.д..
- Правядзенне сустрэчы кіраўнікоў беларускіх суполак замежжа ў сувязі з 5-годдзем утварэння ЗБС "Бацькаўшчына.
- Выданне разам з Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў і Нацыянальным навукова-асветным цэнтрам імя Ф.Скарыны матэрыялаў першай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Культура беларускага замежжа"(1994 г.)
- Праца сумесна з дзяржаваю і Беларускаю праваслаўнаю царквой па аднаўленню вобраза Жыватворнага Крыжа св.Еўфрасінні Полацкай.