Красавік
- Арганізацыя работ па аднаўленню вобраза Жыватворнага Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай, заключэнне адпаведнай дамовы з мастаком-ювелірам.
- Стварэнне Навукова-грамадскай Рады па нагляду за працай па аднаўленню вобраза Крыжа св.Еўфрасінні Полацкай.
- Арганізацыя асвячэння Беларускай праваслаўнай царквой у асобе Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта работ па аднаўленню вобраза Жыватворнага Крыжа св.Еўфрасінні Полацкай.
5-7 ліпеня
- Першы з'езд беларусаў свету Прысутнічала: 996 дэлегатаў, запрошаных і гасцей звыш 200 чалавек. Абрана новае кіраўніцтва Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына": прэзідэнт - Гарэцкі Радзім Гаўрылавіч, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі Навук, старшыня - Сурмач Ганна Іванаўна.
Асноўная тэма: нацыянальная ідэя і адбудова беларускай дзяржаўнасці.
Асноўныя выніковыя дакументы:
- Зварот да беларускага народу.
- Дэкларацыя аб прынцыпах нацыянальнага і дзяржаўнага будаўніцтва.
- Зварот да Парламента і Урада Рэспублікі Беларусь..
- Пастанова аб Згуртаванні прадпрыймальнікаў беларускай дыяспары.
- Зварот да Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь"Аб устанаўленні мемарыяльнай дошкі на будынку, дзе была абвешчана БНР" і г.д.
- Утварэнне пры ЗБС"Бацькаўшчына" Згуртавання прадпрымальнікаў беларускай дыяспары як грамадскага каардынацыйна-дарадчага органа. Асноўныя напрамкі дзейнасці Згуртавання прадпрымальнікаў беларускай дыяспары:
- Спрыянне развіццю эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь з краінамі, дзе пражываюць прадстаўнікі беларускай дыяспары.
- Фінансавая падтрымка дзейнасці ЗБС"Бацькаўшчына", а таксама грамадска-культурных структур беларускай дыяспары ў другіх краінах.