29 кастрычніка
- Пашыранае пасяджэнне Рады ЗБС "Бацькаўшчына" на якім было прынята рашэнне аб правядзенні Першага сходу беларусаў блізкага замежжа.
- Размеркаванне гуманітарнай дапамогі (лекі, дзяцячыя цацкі, дзіцячае харчаванне і медыцынскае абсталяванне), атрыманай ад Асацыяцыі амерыканскіх цэркваў. Дапамога размеркавана сярод інвалідаў таварыства па зроку, перададзена ў рэабілітацыйны цэнтр у Аксакаўшчыну.
- Стварэнне суполкі "Пагоня" у Маскве сумесна з таварыствам беларускай культуры імя Ф.Скарыны, святкаванне з нагоды 110 гадавіны нараджэння Якуба Коласа.
- Правядзенне фестывалю беларускага мастацтва супольна з фондам "Дзеці Чарнобыля" і часопісам "Мастацтва" ў г. Лодзі (Польшча).
- Факсімільнае выданне кнігі Н. Арсеннявай "Пад сінім небам".
19-20 снежня
- Першы сход беларусаў блізкага замежжа Асноўная ідэя: аб'яднанне беларусаў, якія пражываюць на абшарах былога Савецкага Саюза. Выніковыя рашэнні:
- Зварот да Парламента і Урада Рэспублікі Беларусь па пытаннях узаемадзеяння з дыяспараю.
- Заява удзельнікаў Першага сходу беларусаў блізкага замежжа.
- Пастанова аб аднаўленні аб'ядноўваючага сымбаля беларускай нацыі, духоўнай рэліквіі беларускага народу - Жыватворнага Крыжа св.Еўфрасінні Полацкай.
- Пастанова аб правядзенні Першага з'езду беларусаў свету.