-
Правядзенне разам з Міністэрствам культуры і народнай адукацыі БССР першага Усебеларускага Купалля на культавай гары Радагошча (Наваградскі р-н) з мэтай адраджэння аўтэнтычнага беларускага свята Купалля.
-
Прэзентацыя на Беласточчыне кнігі Міколы Ермаловіча "Старажытная Беларусь". Каля 1000 асобнікаў кнігі перададзена беластоцкім школам.
-
Правядзенне культурнай праграмы "Дні Бацькаўшчыны" ў Якуціі з удзелам спеўна-танцавальнага гурта "Рунь".
-
Перадача ў якасці бязвыплатнай дапамогі Беларускаму музею ў Гайнаўцы абліцовачнага карэльскага мармуру на суму некалькі дзясяткаў тысяч даляраў.
-
Правядзенне культурнай праграмы "Дні Бацькаўшчыны" на Беласточчыне з удзелам народных майстроў, дзіцячага ансамбля "Табарочкі".
-
Канферэнцыя ЗБС "Бацькаўшчына" ў г.Мінску з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры М.Багдановіча. Прысутнічала: 156 дэлегатаў і запрошаныя ад беларускіх суполак.