13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане
Пра Змітрака Бядулю я ўпершыню даведаўся, будучы вучнем першай школы г.Барысава. Мы вывучалі яго аповесць "Салавей", і, памятаю, аўтара гэтага цікавага і глыбокага твора настаўніца Анастасія Фёдараўна Кошкіна называла класікам беларускай літаратуры. Напэўна, гэта сапраўды так, бо відавочна па ўшанаванню памяці Змітрака Бядулі, паэта, празаіка, перакладчыка. Яго іменем названы плошча і вуліца ў Мінску, ёсць музей на яго радзіме ў Лагойскім раёне, у яго гонар выдадзена паштовая марка. Дзесьці чытаў, што вуліца Бядулі ёсць таксама ў казахстанскім горадзе Уральску.