Памятны крыж Тысячагоддзя хрысціянства ў Беларусі знаходзіцца пад Мідландам, у месцы Martyrs' Shrine, што перакладаецца як Прошча пакутнікаў, дзе розныя народы ставяць памятныя знакі сваім землякам і сваёй краіне з розных нагодаў.
Надпіс на шыльдзе пад крыжом: "Гэты крыж быў узведзены беларусамі на памяць тысячагоддзя хрысціянства на Беларусі для ўслаўлення Бога з малітваю за свабоду Беларусі". Ніжэй прыводзіцца тэкст гімна "Магутны Божа".
Крыж бласлаўлёны і асвечаны 5 верасня 1988 года падчас 18-га Сходу беларусаў Паўночнай Амерыкі айцом Аляксандрам Надсанам. Ініцыятарамі ўсталявання такога памятнага знаку былі Вінцэнт і Раіса Жук-Грышкевічы. У 1995-м годзе побач з крыжом быў усталяваны камень ахвярам камуністычнага рэжыму ў Беларусі.
Фота javarovy-ludzi.livejournal.com, 2011 г.
Фота javarovy-ludzi.livejournal.com, 2011 г.
Камень ахвярам камуністычнага рэжыму. Фота javarovy-ludzi.livejournal.com, 2011 г.
Фота javarovy-ludzi.livejournal.com, 2011 г.