Шыльда ў гонар Францыска Скарыны ў Падуі

Шыльда была ўсталяваная ў 1992 годзе. Размешчана шыльда ў Палацы дэль-Бо, дзе і цяпер знаходзіцца Падуанскі ўніверсітэт Італіі.

Таксама імя Францішка Скарыны і яго партрэт знаходзяцца ў залі 40 найбольш выбітных выпускнікоў гэтай вышэйшай навучальнай установы.

Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік, пісьменнік. Ён з’яўляецца перакладчыкам на старабеларускую мову кніг Бібліі ды выдаўцом гэтых кніг у першай палове XVI стагоддзя. У Падуанскім універсітэце Скарына атрымаў ступень доктара медыцыны.

Крыніца: Еўрарадыё