Помнік «Змагарам за волю Беларусі» ў Мітэнвальдзе

Мітэнвальд — нямецкае мястэчка ў Баварыі недалёка ад аўстрыйскай граніцы. Месьціцца ў даліне ракі Ізар на поўначы Альпаў.

Пасьля Другой сусьветнай вайны ў 1946-1951 гг у мястэчку знаходзіўся лягэр для перамешчаных асобаў. Лягер ДП (displaced persons - перамешчаныя асобы ) месьціўся над невялікім возерам Лютэнзэ (Lüttensee) у двухпавярховых казармавых будынках. Пераважаі там расейцы, але меліся ўкраінцыі і беларусы.

У лягеры ў 1947 годзе былі заснаваны беларускі садок[1] і пачатковая школа. Выдаваўя часопіс беларускай моладзі „Вясна”[2].

Дзяцей у садку было 13, у тым ліку 5 хлапцоў і 8 дзяўчат у веку ад 3-х да 6-ці гадоў. Праграма навучаньня: вершы, казкі, песьні, рухомыя гульні, малюнкі, вырэзваньне з паперы розных фігураў і арнамэнтаў, ляпленьне з плястыліны. Настаўніцаю ў садку была сп-ня Ганна Стома. У пачатковай беларускай школе працавала 4 клясы, дзе ў 1947/1948 навучалася 20 дзяцей, а ў 1948/1949 - 24 дзіцёнкі. Настаўнікамі у школе працавалі сп. Анатолі Валюшка, Сымон Шаўцоў. Вучні старэйшых клясаў належалі да Беларускага скаўтынгу[3].

Дачыненьні расейскай адміністрацыі лягеру да беларускае школы былі нэгатыўныя, а часамі нават і варожыя. Увосені 1949 году ДП-лягер у Мітэнвальдзе быў зьліквідаваны, а разам зь ліквідацыяй яго перасталі існаваць школьныя ўстановы й арганізацыя Беларускіх Скаўтаў.

У 1948 годзе побач з горадам у Альпах беларусамі пастаўлен помнік ў гонар Слуцкіх паўстанцаў[4].

Артыкул з Вікіпедыі