Мемарыяльная дошка ў гонар Ф.Скарыны ў Празе

У Празе Скарына доўгі час жыў і працаваў. Па меркаванні некаторых гісторыкаў, тут жа знаходзіцца яго магіла.

Менавіта ў Празе ён надрукаваў “Псалтыр”, які лічыцца першай беларускай друкаванай кнігай. Мемарыяльная дошка нашаму земляку ўсталявана ў двары самай старой бібліятэкі Клеменцінума ў Празе. Тэкст на беларускай і чэшскай мовах гаворыць: “У 1517-1519 гадах у Старым Месцы выдатны беларускі навуковец Францыск Скарына аддрукаваў сваю першую Біблію на беларускай мове”. Менавіта ў гэтым месцы Васіль Быкаў даў сваё апошняе інтэрв’ю.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение