Таму нядзіўна, што пасля спрэчных выбараў мільёны грамадзян Беларусі пачалі пратэставаць супраць аўтакратычнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Сябры Славенскага ПЭН-цэнтра выказваюць салідарнасць з грамадзянамі Беларусі, якія хочуць ануляваць вынікі жнівеньскіх выбараў і імкнуцца да таго, каб у іх краіне панавала дэмакратыя. Мы падтрымліваем тых, хто выкарыстоўвае мірныя формы пратэсту дзеля процідзеяння фальсіфікацыі выбараў, рэпрэсіям і гвалту, а таксама захапляемся кожным, хто патрабуе свабодных і справядлівых выбараў, павагі да правоў чалавека і вяршэнства права.
Наша асацыяцыя, якая заўсёды лічыла права на свабоду слова адной са сваіх фундаментальных каштоўнасцяў, асуджае гвалт з боку ўрада Беларусі супраць сваіх грамадзян, парушэнне правоў чалавека, цэнзуру СМІ і незаконныя затрыманні грамадзян, у тым ліку пісьменнікаў і журналістаў, якія выказываюцца пра непрымальнасць такой сітуацыі ў Беларусі.
Мы далучаемся да шматлікіх аналагічных асацыяцый і арганізацый па ўсёй Еўропе і ва ўсім свеце, якія падтрымліваюць народ Беларусі, і мы патрабуем, каб урад Беларусі неадкладна спыніў гвалт супраць беларускіх пратэстоўцаў.
Любляна, 30. 11. 2020
Рада Славенскага ПЭН-цэнтра і прэзідэнт Тоне Пяршак