У Беларусі з 4-га па 30 кастрычніка пройдзе перапіс насельніцтва. Адным з пытанняў анкеты будзе пытанне пра нацыянальнасць.
Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя МасМедыі» заклікае тых, хто неабыякавы да лёсу нашай краіны, запісвацца беларусамі.
Нацыянальнасць – не пытанне крыві, нацыянальнасць – твая самаідэнтыфікацыя. Можна не мець продкаў-беларусаў, можна быць мусульманінам, можна быць цемнаскурым – і адчуваць сябе беларусам. Калі ты ім пачуваешся, ты маеш права запісаць сябе ім.
Пра гэта наш відэаролік.
Вікторыя Анохава-Жураўлёва, шматдзетная маці.
«Я воспитываю 13 детей, и для меня очень важно, чтобы они знали, где их корни, какое у них наследие. Я делаю много, чтобы они понимали, что они белорусы. Особенно важно это в условиях, когда соседнее государство очень активно пытается убедить нас, что мы не являемся отдельным народом».
Марына Шукюрава (Руся), спявачка.
«Я родилась в Беларуси, но у меня совсем нет белорусских корней. Тем не менее, я считаю себя ребенком именно этой культурной колыбели, изучаю белорусский язык, белорусские песни. Менавіта таму я, намагаючыся адчуць сябе існую, вывучаю беларускую мову і карыстаюся дзвюма мовамі ў жыцці».
Андрусь Такінданг, мастак, музыкант.
«Калі вы усведамляеце сябе беларусамі, калі вы хочаце даць шанц беларускай мове, то давайце яго: запісвайцеся беларусамі, кажыце, што вы размаўляеце па-беларуску. І, натуральна, размаўляйце па-беларуску!»
Ібрагім Цынкевіч, вернік.
«Я мусульманин. Со времен Великого княжества Литовского ислам жил бок о бок с другими конфессиями. И сегодня я счастлив быть белорусом и свободно исповедовать свою религию. Записывайся в белорусы!»
Яўген Філенка, праграміст.
«Я нарадзіўся ў Расіі. Але кім я ёсць, калі мае дачка і жонка беларускі, калі неба і мова любімая – беларускія. Кім я ёсць, калі ўсё, што я люблю, – гэта Беларусь?»
Адам Глобус, пісьменнік, мастак.
«Я – беларус. Я – не паляк, хоць большасць маёй сям’і ходзіць у касцёлы, я – не ўкраінец, хоць люблю сказаць «Язык да Кіева давядзе», я – не рускі, хоць бацькі пахрысцілі мяне ў праваслаўнае царкве. Я – беларус. Так думаю, так лічу, і так кажу: я – беларус!»
Дар’я Альперн-Каткоўкая, юрыстка, блогерка.
«Я нарадзілася ў Менску, жыла ў некалькіх краінах Еўропы: на Балканах. А цяпер я жыву ў Ізраілі. Я заўсёды памятаю, хто я і адкуль. І таму, вядома, я запішуся беларускай».
Ларыса Сапач, настаўніца.
«Я працую ў школе з моладдзю. І імкнуся, каб яны былі беларусамі. Мы з імі спяваем, танцуем, чытаем, выступаем па-беларуску. І я хачу бачыць сваіх вучняў беларусамі. Як і вас. Запісвайцеся беларусамі!»