„Адстаялі варту БХД у Курапатах. Выходны, было каля 30 машынаў. Абаронцаў – чалавек 15 за дзень. Вялізная падзяка ўсім, хто падтрымаў! Вольга Гулецкая прывезла яблычны пірог з кавай, Юлія Фралова зладзіла малітву на варце, Іларыён Трусаў са сьцягам быў увесь вечар. Усёй камандай пераконвалі юнага Рыгора (на здымку), што Ленін - пачвара (ня верыў). Падтрымаў БХД і легендарны курапатчык Васіль Бань“, – традыцыйна адсправаздачыўся аб навінах з акцыі пратэсту супраць адкрыцця рэстарану „Поедем поедим“ Павел Севярынец.
„Адметна, што на варту завіталі заснавальнік парталу "Тут.бай" Юрый Зісер (які шмат ахвяраваў на мемарыял у Курапатах) і ягоная жонка культуролаг Юлія Чарняўская. Дзякуй! Верым, можам, пераможам!“ – падзякаваў актывіст пры канцы паведамлення.
Паводле Паўла Севярынца
Фота Юліі Чарняўскай