Як змагацца са стрэсам і не толькі

Стрэс – гэта даволі распаўсюджаная з’ява ў актывісцкім асяродзьдзі. Іншая справа, што падзеі, якія адбываліся і ўсьцяж адбываюцца ў нашай краніе могуць стаць не проста стрэсавымі, але траўмуючымі.

Тое, ці стане траўмай тая ці іншая падзея, залежыць ад шэрагу фактараў, такіх як:

  • інтэнсыўнасьць перажываньня,
  • структуры асобы пацярпелага,
  • папярэдні досьвед і біяграфічныя траўмы.

Таксама вырашаючую ролю для аднаўленьня чалавека могуць сыграць час, падтрымка і рэсурсы.


02-statement-of-protest-4-1.png


ПТСР узьнікае як адстаўленая і/ці працяглая рэакцыя на стрэсавую падзею або сытуацыю (кароткачасовую або працяглую) выключна пагражаючага або катастрафічнага характару, якія ў прынцыпе могуць выклікаць агульны дыстрэс амаль у любога чалавека (напрыклад, прыродныя або штучныя катастрофы, бітвы, сур’ёзныя няшчасныя выпадкі, назіранне за гвалтоўнай сьмерцю іншых, роля ахвяры катаваньняў, тэрарызму, згвалтаваньня або іншага злачынства).

Давайце паглядзім, што адбываецца з намі на ўзроўні фізыялёгіі падчас падзеі, якое лічыцца небясьпечным для нас. У выпадку пагрозы, наша мендалявіднае цела трубіць пра небясьпеку і выдзяляюцца гармоны для барацьбы са стрэсам, напрыклад, адрэналін. Але пазьней, у норме, гарманальны балянс павінны аднавіцца, і ўсе сыстэмы арганізму павінны прыйсьці ў норму. Але ў людзей з ПТСР гэтага не адбываецца і сыгналы небясьпекі працягваюць адпраўляцца нават пасьля таго, як пагроза мінула.

У ідэале гармоны стрэсу выдзяляюцца для таго, каб мы маглі ўцякаць або біцца. І самае горшае, што можа здарыцца – гэта калі мы не можам ні “біцца”, ні ўцякаць. І цела, будучы ў бязрузу, застаецца ў стане шоку і вывучанай бездапаможнасьці. У псыхалёгіі фактар раптоўсьці – гэта самая складаная траўма.

Вельмі важна працаваць на тым, каб выдабыць з цела спыненыя рэакцыі і заблякаваныя пачуцьці.

Пры траўме нам становіцца складана выбудоўваць лагічныя сувязі і нешта прагназаваць, а вобразы траўматычнага досьведу мы ўспрымаем нібы “тут і цяпер”, таму што актывізуецца правае паўшар’е мозгу, а праца левага пагаршаецца. Калі траўмаваным людзям нешта нагадвае пра траўму, правае паўшар’е рэагуе так, нібы гэта адбываецца ў дадзены момант. Аднавіць балянс працы паўшар’яў дапамагае дыханьне. Гэта навукова ўдаводнены факт.

У ёзе ёсць дыханьне “Надзі шодхана пранаяма”, каторая сынхранізуе працу паўшар’яў. Тэхніка заключаецца ў тым, што мы па чарзе дыхаем адной палова носу, закрываючы пры гэтым другую. Такое дыханьне дадаткова дапамагае супакоіцца і актывуе парасымпатычную сыстэму.



Для таго, каб прасьці шлях у цемры і навобмацак, вельмі важна мець сэнсы і каштоўнасьці, якія б асьвятлялі нам шлях. Віктар Франкл – псыхоляг, які перажыў канцлягер, у сваіх шматлікіх працах расказвае, што ў яго быў сэнс давесьці сваю справу жыцьця да канца (дапісаць кнігу і падзяліцца сваім досьведам зь людзьмі) і гэта дапамагло яму прайсці ўвесь жах канцлягера. У тых жа, у каго не было “дзеля чаго”, не было і душэўных сілаў для барацьбы за жыцьцё, бо фізычныя сілы былі на вычарпаньні.

Віктар Франкл дзяліўся, што яго таксама ўратавала каханьне да сваёй жонкі, нават не гледзячы на тое, што яны былі разлучаныя і ён не ведаў, ці жывая яна. Ён апісвае успамін, калі яго падганялі надзорцы, і ён ішоў ледзьве перастаўляючы ногі і думаў пра сваю жонку. Гэта кажа пра тое, што нават у страшных пакутах можна адчуць радасьць ад аднаго вобразу каханага чалавека.


03-statement-of-protest-5-1.png


В. Франкл прапаноўвае тры апоры для пошуку сэнсу:

  1. Што я ўношу ў сьвет і што я прынясу ў яго, калі скончыцца тое, што адбываецца, або што я магу зрабіць паралельна з пакутамі?
    Гэта можа быць прадукт творчасьці, праект, мэта, мара… Усё тое, што я хацеў бы пасьпець зрабіць у гэтым сьвеце.
  2. Што я вазьму ў сусьвета?
    Напрыклад, я яшчэ хачу ўбачыць іншыя краіны, захады сонца і сьвітаньні, адчуць абдымкі блізкіх – усё тое, што дае нам сэнс працягваць.
  3. Заняцьце пазыцыі – стаўленьне да таго, што я не магу зьмяніць, але на што я магу адказаць пазыцыяй.
    Напрыклад, я не магу ніяк зьмяніць сытуацыю, але я дакладна магу выбраць пазыцыю па стаўленьні да таго, што адбываецца, і быць верным ёй.

В. Франкл прапаноўваў наступную формулу, якая можа дапамагчы прайсьці выпрабаваньні:


04-statement-of-protest-1-1.png


Для прыкладу, паспрабаваць заўважыць не толькі ўвесь жах ад падзеяў, але і салідарнасьць людзей, адзінства народу і гатоўнасьць дапамагаць адно аднаму. Усё тое, што нарадзілася насуперак.

Інакш гэта толькі безсэнсоўныя пакуты.

І на завяршэньне рэкамэндыцыі Джона Ардэна – амэрыканскага нэйрафізыёляга, які ўзначальвае адну з самых маштабных праграмаў па псыхалягічным здароўі. Дзеля таго, каб падтрымліваць псыхалягічную раўнавагу вельмі важна клапаціцца пра сябе комплексна.

Ён прапаноўвае пяць асноўных фактараў здаровага ладу жыцьця. Гэтая мадэль называецца SEEDS.  І калі карыстацца гэтымі правіламі штодзённа, наша псыхіка будзе больш устойлівая да стрэсавых фактараў.


05-statement-of-protest-2-1.png


S – Social (сацыяльнае)

Камунікацыя, размова, абдымкі, прысутнасьць іншага чалавека, псыхатэрапеўтычныя групы – гэта ўсё можа вельмі дапамагчы ў цяжкія моманты жыцьця. Чалавека павінны бачыць і чуць людзі навокал. Кожнаму чалавеку будзе прасьцей прайсьці праз складанасьці, калі для яго ёсьць месца ў чыімсьці сэрцы.

E – Exersice (фізычная актыўнасьць)

Фізычная актыўнасьць: душ, разьцяжка, бокс, масаж, бег, прагулкі перад сном… Цела наўпрост зьвязана з псыхікай і ўсе непражытыя перажываньні застаюцца ў ім. Цела памятае ўсё і вельмі важна паклапаціцца пра яго, што ў сваю чаргу прывядзе да паляпшэньня псыхічнага стану.

E – Education (пазнаваньне новага)

Пазнаваньне новага можа дапамагчы і падтрымаць. Ёсьць такое паняцьце як “танэльнае мышленьне”, калі ўсё наша жыцьцё зводзіцца да адной праблемы і сьвядомасьць свужаецца да адной адзінай праблемы, калі чалавек перастае бачыць усё тое добрае, што яшчэ ёсьць у сьвеце, а на сьвет глядзіць нібыта праз танэль балючых перажываньняў.

Вельмі важна вывучаць новы матэрыял, бо ў гэтым выпадку ствараюцца новыя нэйронныя сеці і ў нас зьяўляецца болей магчымасьцей пераадольваць новыя, незнаёмыя жыцьцёвыя абставіны.

D – Diet (здаровае харчаваньне)

Гародніна, зеляніна, садавіна.

Алкаголь, кава, моцна гарбата (асабліва зялёная), папіросы – усе яны зьяўляюцца дэпрэсантамі, якія толькі ўзмацняюць нэгатыўнае ўзьдзеяньне на нэрвную сыстэму.

S – Sleep (сон)

Абавязкова трэба высыпацца і не трамавацца на нач. Навіны перад сном варта замяніць прагулкай. І ўпэўніцца, што ў пакоі дастаткова цёмна для выпрацоўкі мелятаніна.

Усе пералічаныя вышэй фактары паляпшаюць эмацыйную стабільнасьць, кагнітыўныя функцыі і ўстойлівасьць.

У чалавека можна забраць усё, акрамя аднаго: апошняй свабоды чалавека – выбіраць уласнае стаўленьне да любых абставінаў, абіраць уласны шлях,” – Віктар Франкл.

Асамблея НДА Беларусі