Выстава "1919: Беларуская рэспубліка". Віртуальная!

Беларуская дзяржава. Калісьці гэта была толькі ідэя. Потым гэта стала словамі на паперы і межамі на карце. Яшчэ праз некаторы час - рэальнасцю ў якой жылі яны і жывем зараз мы. Дзеля рэалізацыі гэтай ідэі цэлае пакаленне беларускіх нацыянальных дзеячаў ахвяравалі свае сілы, працу і жыццё. Іх шмат што падзяляла: асабістыя спрэчкі, палітычныя перакананні, выбар саюзнікаў, фронт, па розныя бакі якога яны змагаліся. Аб’ядноўвала гэтых людзей адно- беларускае сэрца, якое білася ў іх грудзях. І гэта сэрца было ахопленае ідэяй пабудовы беларускай дзяржавы. За яе ахвяравалі жыццём Слуцкія паўстанцы, якія змагаліся з бальшавікамі, але гэтай жа ідэяй кіраваліся і тыя, хто будаваў Беларускую рэспубліку на савецкай аснове. І насуперак усім знешнім і ўнутраным фактарам, і дзякуючы ўсім намаганням таго пакалення, Беларуская дзяржава паўстала.

Muzej.jpg

Выстава “1919: Беларуская! Рэспубліка” – гэты лагічнае і канцэптуальнае прадаўжэнне выставы “1918:БНР – Ідэя.Край.Дзяржава”, якая прайшла на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у 2018 г. Гэта выстава пра ідэю і пра людзей. Пра тых, хто зрабіў першы крок 25 сакавіка 1918 года і тых, хто падхапіў штандар дзяржаўнасці 1 студзеня 1919 года. Пра тыя часы, калі адкрываліся беларускія школы і ўніверсітэты, будаваліся заводы, вярталіся тэрыторыі, а “Уся ЦК КП(б)Б гаварыла на беларускай мове!”. Калі беларусізацыя, не ўціскаючы ні адну нацыянальную меншасць ахапіла краіну… і пра тое, як і хто яе спыніў.


Аўтарскі калектыў: К.Арлюк, Д. Грынь, А. Зімніцкі, К.Касяк, В.Тарасевіч.

Навуковыя кансультанты: В.Мазец, У.Ляхоўскі, С.Траццяк, С.Цемушаў

Мастацкія кансультанты: З.Масцяніца, А.Петрыніч, У.Садоўскі, М. Плавінскі

Націскайце на спасылку ды пачынайце агляд!