Усталяванне мемарыяльнай дошкі да 100-годдзя БНР на будынку Валадарскага, 9, дзе 102 гады таму незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі была абешчана, па-ранейшаму „немэтазгодна“. Пра гэта паведаміў Грамадскі Нацыянальны Аргкамітэт па святкаванні 100-гадовага юбілею ўтварэння БНР – такі адказ на свой зварот да ўладаў яны атрымалі і сёлета.
Нагадаем, што зварот, у якім грамадскія дзеячы нагадалі ўладам пра абяцанне, падпісалі Радзім Гарэцкі (акадэмік НАН Беларусі, сябра Рады “Бацькаўшчыны”), Мікола Купава (сябра Беларускага саюза мастакоў, сябра Рады “Бацькаўшчыны”), Аляксандр Жучкоў (грамадскі дзяяч), Леанід Акаловіч (святар, краязнаўца), Марыя Міцкевіч (старшыня Фонду “Сакавік”, сябра Рады “Бацькаўшчыны”), Лявон Баршчэўскі (філолаг, выкладчык), Рыгор Кастусёў (палітык), Валер Герасімаў (бібліёграф, сябра Рады “Бацькаўшчыны”), Алесь Лагвінец (палітолаг), Аляксей Янукевіч (палітык).
Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“