Уладзімір Макей: “Беларуская дыяспара зацікаўленая ў шчыльным узаемадзеянні з дзяржавай”

Беларуская дыяспара зацікаўленая ў цесным узаемадзеянні з дзяржавай на карысць краіны і народа. Гэта адзначыў міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках праведзенага сёння 3-га пасяджэння Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры беларускім МЗС.

“З кожным пасяджэннем мы набіраем моц, размаўляем больш канкрэтна і прадметна, – сказаў Уладзімір Макей. – Калі раней, гадоў дзесяць таму, паміж дзяржавай і дыяспарай было больш недаверу, нейкай няўпэўненасці ў тым, што трэба ўзаемадзейнічаць, то цяпер жыццё паказвае, што менталітэт змяняецца. Дыяспары зацікаўленыя ў тым, каб цесна ўзаемадзейнічаць з дзяржавай, каб прынесці карысць і краіне, і народу”.

“Мне здаецца, самае галоўнае тое, што за гады пасля прыняцця адпаведнага закона аб беларусах замежжа з’явілася тэндэнцыя, якая палягае ў разуменні таго, што не толькі дзяржава павінна аказваць дапамогу дыяспары, што гэта дарога з двухбаковым рухам, і дыяспара павінна зрабіць шмат для таго, каб краіна развівалася”, – лічыць міністр.

Паводле яго слоў, на праведзенай сустрэчы абмяркоўваліся прапановы аб мэтазгоднасці падрыхтоўкі стратэгічнай канцэпцыі ўзаемаадносін дзяржавы з беларускімі дыяспарамі за мяжой. “Практычна ўсе члены кансультатыўнага савета выказаліся ў падтрымку такой прапановы, і зараз мы падумаем, як далей будзем яго рэалізоўваць, – сказаў Уладзімір Макей. – Сутнасць у тым, каб вызначыць стратэгічныя напрамкі ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва з дыяспарай. Гэта, дарэчы, цалкам адпавядае даручэнню Прэзідэнта аб неабходнасці ўмацавання працы беларускіх дыппрадстаўніцтваў за мяжой з дыяспарай”.

БелТА


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение