Зарына Шаўко, удзельніца гурта “Літы талер”, затрыманая 22 лютага, асуджаная на 15 сутак адміністратыўнага арышту. Паведамленне пра гэта з’явілася на старонцы гурта ў Facebook:
„На судзе быў добры адвакат. Было відэа з камер дома побач, даказваючае што яна ні пры чым (суд проста адмовіўся яго глядзець), была сведка, якая сведчыла пра тое што бачыла, апраўдваючы Зарынку.
Калі хочаце падтрымаць яе - напішыце ліст з цёплымі словамі:
220089, Беларусь,
Минск, пер. 1-й Окрестина
Шевко Зарина Станиславовна“.
На волю Зарына Шаўко павінна выйсці 9 сакавіка.
Паводле facebook.com/litytaler