У Вярхоўным судзе прайшло апытанне бакоў па справе СБП

24 жніўня у Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь адбылося апытанне па пазове Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб ліквідацыі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Былі выслуханы тлумачэнні і аргументы бакоў і запытаная дадатковая інфармацыя па справе. Па выніках апытання дата судовага паседжання не была прызначана. Гэтае пытанне будзе вырашана пасля прадастаўлення бакамі запытаных дадатковых дакументаў. 

lit-bel.org