18 лістапада ў музеі адбылася сустрэча са старшынёй Беларускага культурнага цэнтра "Світанак" (Ташкента) Святланай Дудзюк.
Святлана Мікалаеўна перадала ў фонды музея каштоўныя матэрыялы. Галоўны захавальнік фондаў музея Васіліна Валер'еўна Міцкевіч правяла для шаноўнай госці экскурсію па выстаўцы "У той песні, шырокай, як свет...", прысвечанай 100-годдзю першага выдання зборніка алегарычных апавяданняў Якуба Коласа "Казкі жыцця". Прыемным падарункам для Святланы Мікалаеўны сталася нядаўняе музейнае выданне "Казак жыцця".