У музеі Багдановіча звальняюць экскурсаводаў

Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пасля новага года застанецца адзін экскурсавод з чатырох, якія працуюць цяпер. Астатніх звальняюць.


By_culture стала вядома, што пасля публікацыі артыкула Мукавозчыка ў СБ і з аналізу сацсетак супрацоўнікаў кіраўніцтва Музея гісторыі беларускай літаратуры (а менавіта яго філіялам з’яўляецца музей Багдановіча) вырашыла, што экскурсаводы, якія сталі ў выніку кандыдатамі на звальненне, — ідэалагічна няправільныя людзі.

— Не ўяўляю, як будзе музей працаваць, бо ў нас усяго адзін выходны для наведвальнікаў — панядзелак. Застаюцца два чалавекі ў фондах і загадчык, два наглядчыкі і касір-адміністратар. А наведвальнікі ўжо запісваюцца на студзень, — кажа адна з экскурсаводак, якую звальняюць.

Беларуская Рада культуры фіксуе выпадкі незаконнага звальнення дзеячаў культуры і адукацыі. Мы звяртаем увагу таксама на выпадкі ціску, пагрозы даносу на працоўным месцы. Калі вы ці вашы блізкія сутыкнуліся з рэпрэсіямі — запоўніце нашу анкету. Кожная гісторыя важная.

budzma.org